Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 09, Панядзелак – успамін св. Пятра Клявэра, прэзбітэра.
- 12, Чацвер — успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
- 13, Пятніца — успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла.
- 14, Субота — свята Узвышэння Святога Крыжа. Св. Імшы ў 8.00 і 19.00. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, можна да асвячэння прынесці крыжы.
- 15, у Нядзелю – прыпадая ІІІ-ая Нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвярванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай парафіі. Усім нашым ахвярадаўцам выказваем сваю шчырую падзяку.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым маладому пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
- Школа ангельскай мовы пры нашай парафіі запрашае да навучання школьнікаў, студэнтаў і дарослых. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб'яваў пры ўваходзе да капліцы.
- 13 верасня – у пятніцу а гадзіне 17.30, у нашым араторыі адбудзецца спатканне кандыдатаў у міністранты. Запрашаем усіх кандыдатаў, а таксама ўсіх юнакоў, хто прагне стаць міністрантам. За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца да кс. Алега альбо да Яна Вяржбіцкага (па нумару: +375 44 775 67 98).
- 15 верасня – у нядзелю, а 14.00 гадзіне, адбудзецца Ўрачыстая Св. Імша на раcпачацце новага навучальнага года для моладзі і студэнтаў. У часе яе адбудзецца ўрачыстае асвячэнне заліковых пасведчанняў, а таксама на прыканцы Св. Імшы будзе магчымасць атрымаць урачыстае благастаўленне. Запрашаем!
- У сувязі з тым, што ў нашай парафіі на аднаго святара становіцца на дадзены час менш, ад 22 верасня распарадак нядзельных Св. Імшаў будзе зменены:
✔ 8.00 – на польскай мове;
✔ 10.00 – сямейная Св. Імша, а гэта значыць, для дзяцей, моладзі і іх бацькоў;
✔ 12.00 – Св. Імша Сумма;
✔ 18.15 – нешпары,
✔ 19.00 – Св. Імша для ўсіх;
а 14.00 – Св. Імшы не будзе.
Просім са зразуменнем падыйсці да даннага распарадку Св. Імшаў. - Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!










