22-ая Звычайная Нядзеля - 1 верасня 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 2. Пн. – прыпадая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Віктара Гайдукевіча. Памятаем аб ім у сваіх малітвах!
- 3, Аўт. – Успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 5, Чц. – Прыпадая І-ы Чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага так
і святарскага жыцця. - 6, Пт. – Прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі,
а таксама за грахі ўсяго свету. - 7, Сб. – Прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў
і апеку над намі!
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Сёння разпачынаецца новы навучальны год. Памятаем у сваіх малітвах на працягу ўсяго навучальнага года ўсіх дзяцей, моладзь, настаўнікаў і выхаваўцаў.
- Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым маладому пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
- У панядзелак, 2 верасня, запрашаем кожнага маладога чалавека на
Св. Імшу а 19.00 гадзіне, а таксама на спатканем з радным генеральнага настаяцеля, кс. Фабіо Атардом, які з’яўляецца адказным па справах душпастырства моладзі ў Салезіянскай Кангрэгацыі, каб яшчэ больш сваім досведам і ведамі дапамагчы салезіянскай сям’і ў служэнні маладому чалавеку на Беларусі. - 8 верасня – у нядзелю, а 12.00 гадзіне, адбудзецца Св. Імша падзякі за святарскае служэнне ў нашай парафіі кс. Паўлу Шчарбікаму, які ў гэтым годзе праявіў жаданне працягваць сваё дальнейшае навучанне ў Турыне, Італія, а таксама прызначэнне новых абавязкаў пазасталым святарам, якія працуюць у нашай парафіі.
- 15 верасня – у нядзелю, а 14.00 гадзіне, адбудзецца Ўрачыстая Св. Імша на разпачацце новага навучальнага года для моладзі і студэнтаў. У часе якой адбудзецца ўрачыстае асвячэнне заліковых пасведчанняў, а таксама на прыканцы Св. Імшы будзе магчымасць атрымаць урачыстае благастаўленне. Запрашаем!
- Разпачаўся запіс на навучанне ангельскай мовы для жадаючых пры нашай парафіі. Дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай капліцы.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!










