VIII Звычайная нядзеля 3 сакавіка 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
· 4. Панядзелак — успамін св. Казіміра, каралевіча. Дзень імянінаў кс. Казіміра Шыдэлкі. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
· 6. Серада – папяльцовая серада. Пачатак Вялікага посту. Час асабістай духоўнай працы над сваімі людскімі недахопамі і грахамі. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
· 7.Чацвер – успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц. Таксама
І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.
· 8. Пятніца – успамін св. Яна Божага, законніка.
· 9. Субота – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля:
Ø Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.
Ø Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.
Ø Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
Ø Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.30.
· 9. Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя
ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”.
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні!
· З 25 па 29 сакавіка ў нашым араторыі будуць праходзіць вакацыі з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ад 3 класа і падлеткаў. Для запісу звяртацца да с. Дар’і або кс. Паўла да 20 сакавіка.
· На гэтым тыдні для бацькоў і дзяцей, якія рыхтуюцца да першай святой Камуніі, адбудуцца сямейныя катэхэзы ў араторыі. У панядзелак 4 сакавіка - І год падрыхтоўкі. У аўторак 5 сакавіка - ІІ год падрыхтоўкі. Пачатак а 19:00 гадзіне.










