Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

24.02.2019 - VII Звычайная нядзеля

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

·       1, Пт. – І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.

·       2, Сб. – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне ў нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі колаў Жывога Ружанца.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·       Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння склалі і якія складалі да гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

·       Заахвочваем вернікаў прыносіць у святыню з прошлага года вербы, каб пепел з іх падрыхтаваць да пепельнай серады.

·       Вялікі Пост паводле літургічнага каляндара ў гэтым годзе разпачынаецца пепельнай серадой 6 сакавіка.

·       Вялікапостныя рэкалекцым ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6, 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Вельмі просім вернікаў запланаваць свой час і прыняць удзел у рэкалекцыях.

·       Чарговая катэхэза і спатканне для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай святой Камуніі (першы і другі год), адбудзецца ў чацвер 28 лютага а 20:00 гадзіне. 

·       3 сакавіка пасля Святой Імшы а 10:00 гадзіне, запрашаем дзяцей і бацькоў разам прыняць удзел у карнавале па тэме “Краіны свету”. Уваход на свята ў касцюмах, як для дзяцей так і для дарослых. Лепшы “сямейны” касцюм на карнавале атрымае ўзнагароду.  Таксама ў гэты дзень будзе праводіцца конкурс на салодкае “замежнае” печыва. Запрашаем усе сем’і да актыўнага ўдзелу. 

·       З 25 па 29 сакавіка ў нашым араторыі будуць праходзіць вакацыі з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ад 3 класа і падлеткаў.  Для запісу звяртацца да с. Дар’і або да кс. Паўла. Апошні дзень 20 сакавіка.

·       У сакавіку адбудзецца турнір Св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі для моладзі і дарослых, па настольным футболе, дартцу,  настольнаму тэнісу. Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 28 лютага, праз аніматара Дашу Купцову, альбо ў парафіяльным кіоску. Узрост удзельнікаў ад 10 гадоў. Пачатак турніру арганізацыйнай сустрэчай 3 сакавіка а 20.00 гадзіне ў араторыі.

·       Дарагая моладзь: дзесяты, адзінаццаты клас, студэнты і працуючая моладзь! Запрашаем вас 9-10 сакавіка на другое спатканне групы Пошук "Моладзь для моладзі", каб пашукаць свайго месца ў жыцці і паразважаць над шляхам салезіянскай святасці. Запіс у салезіянаў ці ў сясцёр салезіянак. Альбо па тэлефоне +375291223244.

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску