6-ая Звычайная Нядзеля – 17.02.2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем
і святкуем:
· 21, Чацвер – успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла.
· 22, Пятніца — свята катэдры св. Пятра, апостала.
· 23, Субота — успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння склалі і якія складалі да гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
· Чарговая катэхэза і спатканне для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай святой Камуніі (першы і другі год), адбудзецца ў чацвер
28 лютага (праз тыдзень) у 20:00.
· 3 сакавіка пасля Святой Імшы на 10:00 запрашаем дзяцей і бацькоў разам прыняць удзел у карнавале па тэме “Краіны свету”. Уваход на свята ў касцюмах, як для дзяцей так і для дарослых. Лепшы “сямейны” касцюм на карнавале атрымае ўзнагароду. Таксама
ў гэты дзень будзе праводіцца конкурс на салодкае “замежнае” печыва. Запрашаем усе сем’і да актыўнага ўдзелу.
· З 25 па 29 сакавіка ў нашым араторыі будуць праходзіць вакацыі
з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ад 3 класа і падлеткаў. Для запісу звяртацца да с. Дар’і або кс. Паўла да 20 сакавіка.
· У сакавіку адбудзецца турнір Св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі для моладзі і дарослых, па настольным футболе, дартцу, настольнаму тэнісу. Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 28 лютага, праз аніматара Дашу Купцову, альбо ў парафіяльным кіоску. Узрост удзельнікаў ад 10 гадоў. Пачатак турніру арганізацыйнай сустрэчай 3 сакавіка а 20.00 гадзіне ў араторыі.
· Дарагая моладзь: дзесяты, адзінаццаты клас, студэнты і працуючая моладзь! Запрашаем вас 9-10 сакавіка на другое спатканне групы Пошук "Моладзь для моладзі", каб пашукаць свайго месца ў жыцці і паразважаць над шляхам салезіянскай святасці. Запіс у салезіянаў ці ў сясцёр салезіянак. Альбо па тэлефоне +375291223244.










