5-ая Звычайная Нядзеля - 10.02.2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем
і святкуем:
· 11, Аўторак – успамін Найсв. Панны Марыі з Люрда, а таксама сусветны дзень хворых. У гэты дзень у нашай святыні а 11.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх хворых, у часе якой, хворыя змогуць атрымаць Сакрамэнт намашчэння хворых.
· 14, Чацвер — свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
· 15, Пятніца – дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· 11, Панядзелак – сестры салезіянкі запрашаюць усіх дзяўчат на чарговае духоўнае спатканне да сябе да дому, па адрасу вул. Пляханава 53, кв. 12. Пачатак спаткання а 19.00 гадзіне.
· 16, Субота – а 17.00 гадзіне, у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя з душы церпячыя ў чысццу.
· 17, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адары кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі!
· У наступную нядзелю, 17 лютага а гадзіне 17.00 адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых. У нашай святыні, пры алтары Маці Божай, знаходзіцца скрыня, у якую можна складаць пытанні на духоўныя тэматыкі, адказы на якія б мы хацелі пачуць на катэхэзах для дарослых. Запрашаем!










