2-ая Звычайная Нядзеля – 20 студзеня 2019 года
На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 21, панядзелак — успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
· 22, аўторак – успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка.
· 22, аўторак – успамін бл. Лаўры Вікуньі.
· 24, чацвер — успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. У салезіянскай сям’і ў гэты дзень прыпадае Свята. Стараемся памятаць у гэты дзень у сваіх малітвах усю салезіянскую сям’ю, дзякуючы Богу за дар яе паслугі ў гэтай парафіі і ва ўсім свеце. У гэты дзень на ўсіх Св. Імшах будзем асвячаць мёд, а пасля ўсіх запрашаем на салодкі пачастунак у наш араторый. Усіх нашых добрых гаспадыняў просім дапамагчы спячы бліны да салодкага пачастунку і прынесці да нашых шаноўных сясцёр Салезіянак.
· 25, пятніца — свята навяртання св. Паўла, апостала. Таксама ў гэты дзень прыпадая 5-ая гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
· 26, субота — успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.
· Увага для ўсіх вернікаў нашай парафіі і для ўсіх, хто нас наведвае!!! 27 студзеня Святыя Імшы ў нашай святыні будуць толькі: 8.00; 12.00 – Урачыстая Святая Імша ва ўрачыстасць Св. Яна Боско, адбудзецца з удзелам Апостальскага Нунцыя; 19.00. Пасля ўрачыстай Св. Імшы на 12.00 гадзіну на дальнейшае святкаванне запрашаем у наш араторый. Шаноўных нашых мамаў, жанчынаў і дзяўчат просім спячы і прынесці штосць з салодкага.
А 10.00 і 14.00 гадзіне ў гэты дзень Святых Імшаў не будзе.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· З нагоды падрыхтоўкі да ўрачыстасці ксяндза Боско аб'яўлены конкурс малюнкаў або карцін, выкананых з любых матэрыялаў і ў любой тэхніцы. Тэма: "Сон ксяндза Боско ў 9 гадоў". Фармат малюнка або карціны: А4. Працы на конкурс прымаюцца да 24 студзеня. Малюнкі прыносім да нашых сясцёр!
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










