ІІІ-ая НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭНЯ ПАНА – СВЯТА ХРОСТУ ПАНА
13 студзеня 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 17, Чц. – Успамін св. Антонія, абата.
· 18, Пт. – Першы дзень навэнны да Святога Яна Боско. На працягу дзевяці дзён, на прыканцы Святых Імшаў а 19.00 гадзіне, усёй нашай парафіяй і ўсёй салезіянскай сям’ёй будзем маліцца праз заступніцтва Святога Яна Боско аб патрэбныя ласкі як для сябе саміх, так і для сваіх блізкіх. Запрашаем усіх да супольнай малітвы!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· 14, Пн. – сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на чарговую сустрэчу. Пачатак а 19.00 гадзіне, у доме сясцёр.
· 19, Сб. – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі: “За душы церпячыя ў чысцу”.
· 20, Ндз. – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі.
· 20, Ндз. – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых. Запрашаем!
· 27, Ндз. – усёй нашай парафіяй і ўсёй салезіянскай сям’ёй будзем святкаваць Урачыстасць Святога Яна Боска, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна моладзі. Галоўную ўрачыстую Святую Імшу а 12.00 гадзіне ўзначаліць Апостальскі Нунцый, яго эксцэленцыя Габэр Пінтэр. Дальнейшы працяг Урачыстасці пасля Св. Імшы адбудзецца ў нашым араторыі. Запрашаем усіх!
· Увага для ўсіх вернікаў нашай парафіі і для ўсіх, хто нас наведвае!!!
27 студзеня Святыя Імшы ў нашай святыні будуць толькі:
8.00;
12.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам Апостальскага Нунцыя;
19.00.
А 10.00 і 14.00 гадзіне ў гэты дзень Святых Імшаў не будзе.
· Увага! З нагоды падрыхтоўкі да ўрачыстасці ксяндза Боско аб'яўлены конкурс малюнкаў або карцін, выкананых з любых матэрыялаў і ў любой тэхніцы. Тэма: "Сон ксяндза Боско ў 9 гадоў". Фармат малюнка або карціны: А4. Працы на конкурс прымаюцца да 20 студзеня.
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










