Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

НЯДЗЕЛЯ — УРАЧЫСТАСЦЬ АБ'ЯЎЛЕННЯ ПАНА - 06.01.2019

 

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·   7 студзеня. У панядзелак – успамін св. Раймунда Пеньяфорцкага, прэзбітэра.

·  13 студзеня. У нядзелю — свята Хросту Пана.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

· Віншуем усіх нашых братоў і сясцёр праваслаўных са Святам Божага Нараджэння! Няхай Божае Дзіцятка Езус, напамаўняе вашыя сэрцы Божай радасцю, супакоем і патрэбнымі ласкамі. Са Святам!

·  12 студзеня. Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца в. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”. Запрашаем усіх вернікаў!

· 11 студзеня. Пятніца – а гадзіне 17.30 адбудзецца спатканне ўсіх міністрантаў нашай парафіі. Просім як старэйшых, так і малодшых міністрантаў абавязкова прыйсці на гэтае спатканне.

·  Пры галоўным алтары нашай святыні стаіць скрыня ахвяраванняў. На працягу двух тыдняў будзем збіраць ахвяраванні на вельмі неабходнае лячэнне, цяжкахвораму дзіцятку. Божа адудзяч кожнаму ахвярадаўцы!

· Прагнем выказаць усім нашым вернікам падзяку і пахвалу, за спажыўчыя рэчы, якія вы прыносілі на працягу ўсяго Адвэнту. На гэтым тыдні яны былі завезены ў сацыяльны дом апекі для бяздомных.

Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі! 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску