Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

Урачыстасць Багародзіццы Марыі

1 студзеня 2019 года

На пачатку гэтых аб’яў віншуем усіх, хто прыбывае ў нашу святыню, з Новым 2019 годам! Няхай Багародзіцца Марыя заступаецца за кожным з Вас і выпрошвае ўсе неабходныя ласкі  на працягу ўсяго  Новага году.


Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

· 2 студзеня, Ср. – успамін святых Базылія Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.

· 3 студзеня, Чц. – успамін Найсвяцейшага Імя Езуса, а таксама І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага, так і святарскага жыцця.

·  4 студзеня, Пт. – І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і грахі ўсяго свету. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, у нашай святыні адбудзецца ўсяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая разпачнецца а 22.00 гадзіне Св. Эўхарыстыяй! Запрашаем усіх вернікаў!

· 5 студзеня, Сб. – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй, за Яе матчыную любоў да кожнага з нас. А 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Эўхарстыя для колаў Жывога Ружанца. Патрабуем пяць ахвярных асобаў, каб разам з вернікамі нашай парафіі маліцца на Жывым Ружанцы. За гэтую ахвярнасць, у сваіх аб’яўленнях, Маці Божая абяцала такім людзям спаслаць усе неабходныя ласкі.

· 6 студзеня, Ндз. – Урачыстасць Аб’яўлення Пана, альбо Тры Каралі. У часе кожнай Святой Імшы будзем благаслаўляць крэду, кадзіла і ваду. Кадзіла можна будзе набыць на гэтым тыдні ў нашым парафіяльным кіоску.

Падсумаванне духоўнага жыцця парафіі Св. Яна Хрысціцеля за 2018 год:

1.     Хростаў – 82 

2.     Шлюбоў – 14

3.     Да сакрамэнту Бежмавання прыступіла – 36 вернікаў

4. Да сакрамэнту Першай Св. Камуніі прыступіла – 36 дзетак

5.     Адыйшлі да вечнасці 24 вернікі наша парафіі

 

 ·  Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску