ХХX-ая Звычайная нядзеля – 28 кастрычніка 2018 г.
Паводле літургічнага каляндара на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 31, Ср. – згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, адбудзецца ўшанаванне рэліквій Св. Яна Боско.
· 1, Чц. – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Распарадак Святых Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
· 2, Пт. – УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ. Распарадак Святых Імшаў: 8.00; 19.00; А гадзіне 17.30 разпачнём зачытваць выпамінкі з імёнамі ўсіх нашых блізкіх памерлых.
· На працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай святыні а гадзіне 18.15 будзем маліцца за ўсіх памерлы на Святым Ружанцы. Запрашаем да супольнай малітвы ўсіх вернікаў.
· Згодна з навукай Касцёла за наведванне могілак з 1 па 8 лістапада пры выкананні ўмоў (Для гэтага трэба прыняць удзел у святой Імшы, быць у стане асвячальнай ласкі і прыняць Святую Камунію, памаліцца «Ойча наш» і «Веру ў Бога», а таксама памаліцца
ў намерах Святога Айца.) вернікі могуць атрымаць поўны адпуст, які ахвяруецца толькі за памерлых.
· 1, Чц. – прыпадая І-ы чацвер месяца. Молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага жыцця, так і святарскага.
· 2, Пт. – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. Паводле традыцыі нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца ўсяночная адарацыя, якая разпачнецца а 22.00 гадзіне Святой Эўхарыстыяй.
· 3, Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У гэты дзень, а гадзіне 17.00, адбудзецца Святая Імша для ўсіх колаў Жывога Ружанца.
· У нашым парафіяльным кіоску можна набыць новы часопіс “Дыялог”
і “Авэ Марыя”. Заахвочваем нашых вернікаў набываць іх для духоўнага ўзбагачэння.
· Шчыра дзякуем усім вернікам, якія адклікнуліся на гэтым тыдні прыйсці папрацаваць пры будове нашай святыні, а таксама пры ўборцы вакол нашай капліцы. Няхай Добры Бог адорыць Вас усімі патрэбнымі ласкамі.
· Усім жадаем добрай нядзелі і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў!










