16 лютага падчас вячэрняй св. Імшы а 19 гадзіне ўся парафія св. Яна Хрысціцеля ўзносіла Богу малітвы падзякі за дар жыцця і паслугі кс. Станіслава Лугоўскага SDB.
Падчас казання кс. Аляксандр Яшэўскі SDB звярнуў увагу на постаці двух братоў - Каіна і Абэля, падкрэсліваючы рысы чалавека, які жыве з Богам, а таксама таго, які ад Бога адыйшоў. Кс. Аляксандр выказаў упэўненнасць, што на сваім жыццёвым шляху імяннініку давялося сустракаць і першых і другіх і выказаў словы віншавання кс. Станіславу.
Напрыканцы св. Імшы кс. Станіслава павіншаваў пробашч парафіі кс Аляксандр Мятліцкі SDB, жадаючы доўгіх гадоў жыцця і дзякуючы за прыклад бадзёрасці і аптымізму. Пасля гэтага словы віншаванняў выказала моладзь, салезіяне-супрацоўнікі і прадстаўнікі ўсіх суполак і колаў нашай парафіі. Уся салезіянская сям'я дзякавала Богу за такі скарб - кс. Станіслава, а таксама - святару за яго сціпласць, усмешку і падтрымку.
Паважаны кс. Станіслаў, рэдакцыя парафіяльнага сайта далучаецца да ўсіх віншаванняў, якія Вы атрымалі, і жадае Вам нястомна ісці наперад па шляху свайго паклікання, чэрпаючы натхненне ў людзях, да якіх Вас пасылае Пан Бог!










