
21 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) прайшоў чарговы тэатральный вечар імправізацыі. У гэты раз тэмай яго стала “Бойка горадоў”. Падчас усяго вечару каманды з розных гарадоў і вёскак пацвярджалі, што тое месца, адкуль яны родам, самае лепшае.
У праграме прынялі ўдзел 3 каманды: каманда з Мінску – “ОМГ”, каманда са Смаргоні – “Дзяўчаты і мядзведзі” і зборная каманда “Мы разам!”. Напачатку удзельнікам трэба была прадставіць сябе. Некаторыя падрыхтавалі прадстаўленне ў якасці тэатральных мініацюр, а ў адной з каманд прадстаўленне атрымалася ў якасці спеву. Увесь вечар быў прасякнуты гумарам, усмешкамі і добрым настроем!
Хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізатарам за падрыхтоўку! Чакаем усіх вас на наступным тэатральным вечары! Сачыце за інфармацыяй на нашым сайце,на сайце www.sdb.by і ў суполцы "В контакте".
Вольга Перадкова










