Другая Рэальная гульня адбылася ў араторыі імя св. Яна Боско 16 лістапада. Барацьба ізноў разгарнулася паміж двума камандамі: “Белыя” і “Чырвоныя”. Негледзячы на вельмі халоднае надвор’е, удзельнікі паказалі сябе сапраўднымі героямі – яны не баяліся забрудзіць сваё адзенне, адмарозіць насы і пальцыі і захоўвалі пазітыўны настрой да канца гульні.
У выніку працяглай барацьбы перамагла каманда “Белыя”. Такім чынам яна зраўняла лік па колькасці перамог. Каманда-пераможца напрыканцы гульні атрымала картку са знакам пытальніка. Гэта картка дазваляе камандзе атрымаць падказку ў апошняй гульне, якая адбудзецца ў маі.
Трэцяя гульня адбудзецца 7 снежня а 15 гадзіне. Удзельнікаў чакаюць рэальныя выпрабаванні, новыя галаваломкі і гульні, у якіх будзе неабходна абараніць гонар сваёй каманды.











