10 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбыўся турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, парафіі Беззаганнага Зачацця Маці Божай у Мінску, парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку і гаспадары поля – парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Турнір пачаўся а 10-й гадзіне Імшой, падчас якой гульцы прасілі Бога аб благаслаўленні на час спаборніцтваў.
Галоўным арбітрам спаборніцтваў стаў Інспектарыяльны дэлегат кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
Каманды паказалі выдатны футбол і парадавалі гледачоў нерэальным напалам эмоцый. Усе гульцы гралі добра, але як вядома "Кубак" адзін. Таму вашай увазе прапануем вынікі турніра:










