Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

Свабодны выбар!.. Усе добра ведаюць гэты выраз, але ці ўсе ўсведамляюць глыбіню сэнсу, які крыецца ў гэтых словах?Паспрабуйце падабраць хаця б некалькі сінонімаў да словаўсвабода ці выбар! Напэўна ў некаторых гэта выклікае цяжкасць...Менавіта на гэтую тэму паспрабавалі паразважаць і мы.

З 22 па 23 лютага ў парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. Сустрэчу падрыхтавалі сёстры салезіянкі.

Першы вечар сустрэчы быў прысвечаны тэматыцы свабоднага выбару. Крыху паразважаўшы, мы зрабілі некаторыя высновы:

· Воля - гэта дар! Сапраўдная воля нараджаецца ўнутры! Сённяшні свет пад воляй мае на ўвазе свабоду цела, але гэта ідэя паходзіць ад д’ябла. Толькі Бог можа зрабіць чалавека вольным!

· Кожны чалавек мае выбар, які павінен зрабіць самастойна. Але трэба заўсёды быць уважлівым да наступстваў гэтага выбару. Необходна таксама адкрыць вушы і сэрца да падказак Бога, бо сапраўдны выбар - гэта калі Бог, Яго жаданні і Яго воля стаяць на першым месцы!

На другі дзень дзяўчаты разважалі над не менш значнай тэмай - "Жанчына, як маці". Гэта таксама выбар, які робіць дзяўчына. Кожная жанчына паклікана стаць дачкой, жонкай і маці; дачкой Божай, нявестай Хрыстовай, маці для людзей, для чалавека і чалавецтва. І кожная паклікана да мацярынства, якое выходзіць з глыбіні яе істотыі і перавышае плоць.

Таксама ў супольнай размове дзяўчаты ўзгадалі рысы сваіх матуль. Гледзячы на мацярынскі прыклад, паразважалі, якімі б яны хацелі быць, і чаго для гэтага не дастае.

Напрыканцы удзельніцы сустрэчы звярнулі ўвагу на значнасць жанчыны, прыпамінаючы думку кардыналаМанджэнці, які казаў: " Калі я бачу ўвенчаны кветкамі Крыж, кожны раз кажу сабе: “Вось сімвал жанчыны. Яе жыццё і пакліканне падобныя адначасова і да ружы, і да крыжа. Гэта азначае, што жанчына павінна жыць для шчасця блізкіх - нават цаной ўласнай крыві!"

Каб падзякаваць Богу за магчымасць гэтых рэкалекцый, усе сустрэліся з Богам на Святой Імшы у нядзелю 23 лютага!!!

                                         Ірына Гінько і Дзіяна Клімава, салезіянскі аніматар

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску