Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Скончылася 17 пілігрымка Мінск-Будслаў. Скончылася як заўсёды пакінуўшы пасля сябе шмат новых ураджанняў і пачуццяў у сэрцах пілігрымаў.Тым больш, што пілігрымка прыкметна “памаладзеа”, вельмі многа было дзяцей і людзей якія ішлі першы раз. Колькасць пілігрымаў зменшалася, у Будслаў прыйшло прыкладна 380 чалавек, яшчэ жывыя ў памяці тыя гады, калі гэта лічба складала больш за паўтысячы, але гэта праблема не толькі гэтага года. Трэба адзначыць, што “якасць” пілігрымаў павялічылася, значна меней было “турыстаў”, якіх часта можна было заўважыць у мінулыя гады, але і такія суб’екты ўсёж з’яўляліся, прыкра бачыць у пілігрымке людзей якія не надта шануюць хрысціянскія каштоўнасці. Хочацца верыць, што гэта толькі часовая чалавечая слабасць, і выпадковых людзей там не было.


Спадарожнічала піліргрымцы яшчэ адна важная падзея для каталікоў Беларсі: у Рыме метрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэўш Кандрусевіч атрымаў з рук Папы Бэнэдыкта ХVI палей. Метрапаліт не забываў пра родных пілігрымаў і часта тэлефанаваў і скіроўваў да іх сваё слова праз громкую сувязь. Адразу з Рыму Тадэўш Кандрусевіч накіраваўся ў Будслаў, каб прамовіць там сваё змястоўнае і як заўжды эмацыянальнае казанне, і даць надзею пілігрымам на тое, што скора нага Папы стане на Беларускай зямлі, праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Метрапаліт заклікаў усіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі, і я спадзяюся што усе выканаюць яго просьбу, тады мы сапраўды зможам разлічваць на цуд.

Піліргымка скончылася, і ад гэтага трыху сумна, а пілігрымы ўжо чакаюць 27 чэрвеня 2009 года, калі з Мінскай катэдры вырушыць 18 пілігрымка да Нацыяналінага Санктуарыя ў Будславе.

Уладзіслаў Зарэцкі.

 

Сустрэча з Маці Божай на будслаўскай светлай зямлі даўна стала не тое што традыцыяй, але амаль што абавязкам кожнага верніка.

Самыя адданыя выбіраюць для гэтай сустрэчы пешую пілігрымку. Вось так і прадстаўнікі нашай парафіі далучыліся да мінскай пілігрымкі.

Для тых что ўжо меў “пілігрымскі” вопыт было шмат новага, што ўжо казаць пра амаль палову пілігрымаў упершыню вырушыўшых гэтым шляхам. Асноўнай ідэяй пілігрымкі-2008 было Слова Божае, як крыніца Надзеі, і пошук свайго паклікання. Духоўна ў гэтым дапамагаў кіраўнік пілігрымкі ксёндз Уладзімір, які падрыхтаваў шмат прамоваў на гэтыя тэматы. Таксама павялічыць Веру, Надзею і Любоў дапамагалі сёстры з розных ордэнаў, якія тлумачылі нам словы Эвангелля. Сярод іх была і наша сястра Люцыя.

Моладзь нашай парафіі прыняла чынны ўдзел у малітве, спевах і іншых атрыбутах пілігрымавання. Ужо традыцыйна мы рыхтавалі св. Імшу у вёсцы Альковічы, дзе пілігрымку прынялі месныя жыхары.

Пяць дзён праляцелі як адно імгненне, але у кожнага пілігрыма засталіся непараўнальныя ўражанні ад перажытага і духоўным і матэрыяльным сэнсе. Нарэшце Маці Божая прыняла нас у Сваёй цудоўнай святыні і атуліла нас сваёй любоўю.

Да сустрэчы, даражэнькая Апякунка Беларусі!

Алесь Перадкоў.

 

Глядзіце таксама: Фотагалерэя.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску