Ты ўжо святар Божы. 40 год на жніве Пана.
У нядзелю, 10 чэрвеня 2012 г., у нашай парафіі адбылося сапраўднае свята, кс. Станіслаў Лугоўскі SDB адзначаў саракавую гадавіну святарскіх пасвячэнняў. На Імшу а 10 гадзіне сабралася шмат парафіян, якія праз малітву жадалі выказаць удзячнасць Пану Богу за дар гэтага цудоўнага паклікання. Пасля урачыстай святой Імшы кожны парафіянін меў магчымасць павіншаваць юбіляра і пачаставацца прысмакамі.
Хочацца звярнуць увагу, што амаль палову сваей святарскай службы кс. Станіслаў аддана працуе на Беларусі. Шмат парафіян з Ліды, Мінска, з вёсак Бердаўка, Багданава і аколіц могуць падзяліцца добрымі успамінамі пра тыя цудоўныя словы, якія чулі пад час казанняў кс.Станіслава, за сакрамэнт споведзі, які ён удзяляў кожнаму патрабуючаму, за нязгасную ўсмешку, якую дорыць усім навокал, і простую прысутнасць у жыцці кожнага маладога чалавека.
Хочам яшчэ раз павіншаваць Вас, паважаны кс.Станіслаў. Гаворым Вам “дзякуй” за прыклад веры і сведчанне любові Хрыста, за тое, што з’яўляецеся сапраўдным Донам Боска нашаг часу. Жадаем добрага здароў’я, Божага Благаслаўлення і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў і абяцаем сваю малітву.











