Канцэрт на свята Марыі Успамогі Хрысціянаў
- Катэгорыя: Навіны
Пачынаў канцэрт парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус, які выканаў два традыцыйныя спевы у гонар Маці Божай.
Пасля прагучалі акустычныя тры творы ў выкананні Івана Мацейкі і Паўла Купцова, якія прадэманстравалі віртуозны ўзровень гульні на гітары.
Канцэрт працягнуў гурт "Небасхіл" у сваім новым саставе са спевамі "Езус Пан і Валадар маёй душы","Роза" і "Исус, Ты - любовь моя".
Таксама ў канцэрце прыняў удзел Данііл Лазараў, які выканаў "Польку" і "Вальс" на акардэоне.
Невялікім сюрпрызам быў спеў "О Пане мой", які напісаў кс. Павел Шчарбіцкі, ў выкананні моладзі, а таксама Гімн да Маці Божай у выкананні "новых Серых мышак" - гурта сяцёр-салезіянак.
Напрыканцы прагучаў спеў-малітва "Цудоўны вечар". Шчыра дзякуем за выдатнае выкананне і добры настрой, які падаравалі выканаўцы.
Матэрыял падрыхтавала Волга Перадкова











