Увага!
21 чэрвеня, у суботу, адбудзецца візіт ў нашу парафію Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Бэнедыкта Кардынала Тарчызіо Бертонэ. Высокі Госць асвеціць вуглавы камень новага касцёла, а пасля правядзе малітоўную сустрэчу з моладдзю, прысвечаную тэме "Моладзь – сведкі Евангелля ў Духу Святым". Пасля сустрэчы адбудзецца канцэрт.
Расклад мерапрыемстваў:
17.30. – Святая Імша, галоўны цэлебрант – Яго Эмінэнцыя Кардынал Казімір Свёнтэк
18.30. – Прыезд Яго Эксцэленцыі Тарчызіо Бертонэ, цырымонія асвячэнне вуглавога каменя і сустрэча з моладдзю.
Вашая прысутнасць будзе вялікім гонарам для нас!
Шчыра запрашаем!