Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
15 лістапада,  у гонар маці св. Яна Боска Маргарыты, у Цэнтры Моладзі адбылося свята Падзякі страрэйшаму пакаленню. Гэтым святам моладзь жадала адудзячыць бабулям - "фундаменту" нашага касцёла, тым, хто захаваў і перадаў наступнаму пакаленню сваю Веру, а разам з тым з'яўляючыміся самай актыўнай парафіяльнай часткай - кожны дзень молячыміся ў касцёле.

Справа выявіла, што ў душах іх ззяе сапраўдная маладосць! Усе адразам старэйшыя і моладзь танцавалі, прымалі ўдзел у незвычайных конкурсах, адным словам - весяліліся. А конкурсы былі сапраўды разнастайныя - тэатральная казка, Конкурс Прыгажосці, конкурс частушак. Сапраўды, было чым заняцца і было гэта - выдатна. Таксама моладзь прадставіла "справаздачу" - прэзентацыю аб парафіяльных падзеях 2009. Таксама і суполка "Адчыненае Сэрца" - таварыйстава маці дзетак, што прыходзяць ў дзіцячы Араторый, пад кіраўнійтвам с. Веранікі прадставілі вясёлую сцэнку.

Не абыйшлося і без салодкага стала. Напрыканцы моладзь прадставіла павучальную пастаноўку пра Маісея. Сэнс яе быў у тым, што ніколі не трэба апускаць рукі, пераставаць маліцца - і Пан Бог заўжды пачуе просьбы. З гэтай інтэнцыяй і падзякай для ўсіх старэйшых звярнуўся кс. Аляксандар, які напрыканцы ўдзяліў усім прысутным Божага Благаслаўлення. 

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства >>>

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску