Каталіцкі Касцёл ва ўсе вякі заклікаў хрысціянскую супольнасць падтрымліваць малітваю святароў, якія, як сказана ў Святым Пісанні, з народа ўзяты і для яго пастаўлены. Вернікі, уступаючы ў гэты апостальскі рух, бяруць на сябе абавязак да канца свайго жыцця маліцца за канкрэтнага Божага абранніка. Святар жа, за якога складваецца такая малітва, у сваю чаргу моліцца за гэтых асобаў.
«Вельмі важна, што моляцца за пакліканых! Асабліва падчас адарацыі. — падкрэслівае кс. Ігар Лашук. — Гэта адна з наймацнейшых малітваў на зямлі, якая можа пераадолець усе скалы. Аднак чалавек павінен не толькі ў гэта паверыць, але і чыніць гэта. Можна пераконваць у гэтым увесь свет, але важна адказаць самому сабе: ці я сам раблю так? Я заўсёды стаўлю перад сабою гэтае пытанне. Якая мая адарацыя? Якая мая малітва? Што я раблю ў гэтым накірунку?».
Запрашаем прыняць удзел у ціхай адарацыі і святой Імшы.
Матэрыял сайта Catholic.by










