Свята у гонар св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
21 чэрвеня было адзначана ў нашай парафіі дзвюмя незвычайнымі падзеямі: па-першае, у гэты дзень мы святкавалі першую гадавіну візіта ў нашу парафію Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнедыкта 16 кардынала Тарчызіо Бертоне. З гэтай нагоды было перанесена наша парафіяльнае свята святога Яна Хрысціцеля, якое замест 24 чэрвеня таксама адзначалася 21-га.
{webgallery}
{/webgallery}
Святочная праграма была падзелена на дзве часткі. Першую склала святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Яго Эксцэленцыя Тадэвуш Кандрусевіч. Упершыню святая Імша адбылася ў нашай парафіі нават не на сходах касцёла, які будуецца, а ўжо з ягоных мурах, на тым месцы, дзе, спадзяемся, у хуткім часе, будзе знаходзіцца алтар. Наш замежны госць, Кардынал Тарчызіо Бертонэ, таксама быў думкамі і малітвамі з намі, і да таго ж даслаў нам вельмі ветлівае слова прывітання.
Пасля Імшы адбылася працэсія Божага Цела, у якой удзельніччалі ўсе вернікі.
Пасля Імшы адбылася працэсія Божага Цела, у якой удзельніччалі ўсе вернікі.
{webgallery}

{/webgallery}
Другая, забаўляльная частка праграмы мела назву “Вясёлае мястэчка” і складвалася са шматлікіх гульняў: можна было пахадзіць на хадулях, паперацягваць канат, паспаборнічаць у дартс, і г.д. Для тых, хто згаладаўся, быў наладжаны продаж шашлыкоў і блінчыкаў а-ля Лашук, як іх назваў наш Арцыпастыр. Дарэчы, ён сам актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх мерапрыемствах, і нават сам гандляваў ежаю (блінчык ад Арцыбіскупа = 30$, быў арганізаваны аўкцыён).

{/webgallery}
{/webgallery}
{webgallery}

{/webgallery}
Напрыканцы была паказана невялічкая сцэнка пра “новае неба і новую зямлю” – гэтыя словы са Святога Пісання былі дэвізам усяго свята. Услед за Янам Хрысціцелем вернікі перайшлі праз новы касцёл, дзе атрымалі невялічкія сувеніры.
Увесь дзень нас суправаджала жывая музыка і спевы ад “Небасхіла”.
Увесь дзень нас суправаджала жывая музыка і спевы ад “Небасхіла”.
{webgallery}
Надвор’е таксама не падвяло: маленькі дожджык, каб не расслабляліся, і сонейка, каб парадаваць.
Выказваем за ўсе атрыманыя ласкі шчырую падзяку Пану Богу, усім нашым гасцям, удзельнікам, і арганізатарам гэтага цудоўнага свята.
Выказваем за ўсе атрыманыя ласкі шчырую падзяку Пану Богу, усім нашым гасцям, удзельнікам, і арганізатарам гэтага цудоўнага свята.
Матэрыял падрыхтавала Наталля Жданоўская
Прапануем Вашай увазе: Фотаздымкі з Сустрэчы>>>










