
24 красавіка 2009 г. у межах перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыліся ўрачыстыя набажэнствы з гэтай нагоды. Абраз урачыста прыбыў у парафію у 20:30 і адразу ж адбылася працэссія навокал капліцы. Пасля прайшло набажэнства да Божай Міласэрнасці, якое ўзначаліў Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архі-дыяцэзіі Антоній Дзям'янка, які прамовіў падчас набажэнства гамілію. Пасля вернікі адмовілі Каронку да Божай Міласэрнасці.
Таксама вернікі мелі гонар пакланіцца рэліквіям Благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі, спаведніка св. Фаўстыны Кавальскай, які паходзіў з беларускай зямлі.
З 22:00 да 00:00 адбылося чуванне у гонар божай Міласэрнасці.
Нагадваем што праз увесь дзень 25 красавіка ажно да ганаровай св. Імшы на 19:00, вернікі маюць магчымасць прыватнай адарацыі абраза Езуса Міласэрнага.
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з Урачыстасці.










