Распачынаеш сёння Вялікі пост. Гэта час навяртання і духоўнай адновы. Якім будзе гэты час для цябе?
Што ты ахвяруеш Богу? Ці гэта будуць чарговыя сорак дзен твайго жыцця? Ці сорак дзен працы над сабою? Адзін дзень ужо амаль што скончыўся. Якім ён быў ведаеш толькі ты і Бог.
Якім будуць наступныя – залежыць ад цябе. Вырашы гэта сення. Зараз.
Не марудзь! Ен не марудзіў, калі пайшоў на крыж за цябе...










