24 студзеня каталіцкі касцёл абыходзіў свята св. Францыска Сальскага, у імя якога названы ордэн Салезіянаў. Таму ў нашай парафіі гэты дзень святкавалі асаблівым чынам. Справа ў тым, што на гэтае свята прынята асвячаць у касцёле мёд і мядовыя стравы. Таму моладзь з нашай парафіі вырашыла прыгатаваць у цэнры неспадзяванку: бліны, вельмі смачныя, калі ужываць іх з мёдам, асабліва з асвечаным. Таму пасля святой Імшы на 19.00 усе жадаючыя былі запрошаныя на салодкі пачастунак. Усім вельмі спадабаліся бліны і сама ідэя такім чынам святкаваць гонар св. Францыска Сальскага. Спадзяемся, гэтая ідэя застанецца традыцыяй нашай парафіі і з кожным годам будзе мець яшчэ большы памер!
Шчыра дзякуем усім, хто займаўся прыгатаваннем смачных страваў, асабліва: Волі, Машы і Волі.










