Першая Святая Камунія
- Катэгорыя: Навіны
12 снежня ў нашай парафіі сваю першую Святую Камунію прыняла Марыя Жарко. Дзяўчынка рыхтавалася да гэтай падзеі вельмі старанна, на працягу мінулага году катэхетычнага, але па розным абставінам яна не прыняла гэтага Сакрамэнту ў маі, разам з усімі дзецьмі. І вось другая нядзеля Адвэнту, ў якую прарок Ізаяш запрашае каб мы усе разам прыгатавалі дарогу для надыходзячага Пана, а святы апостал Пётр, падбадзёрвае нас “старайцеся, каб Ён вас знайшоў бэз плямы, ў супакоі”, гэта значыць каб мы падрыхтавалі нашыя сэрцы на прыход у хвале Пана Езуса. Марыя Жарко менавіта так і зрабіла, дзякуючы Сакрамэнту Пакуты, яна ачысціла сваё сэрца ад грахоў, каб Пан Езус мог пасяліцца ў ім назаўсёды.
Жадаем для Марыі каб гэты момант назаўсёды застаўся ў яе жыцці самым галоўным, бо Сам Пан Езус увайшоў у тваё сэрца. Поспехаў і шматлікіх ласк Божых.
Жадаем для Марыі каб гэты момант назаўсёды застаўся ў яе жыцці самым галоўным, бо Сам Пан Езус увайшоў у тваё сэрца. Поспехаў і шматлікіх ласк Божых.
Глядзіце таксама: Фотаздымкі з Першай Камуніі.










