
Ад сапсаванасцi свету Богам захавана, Ты ўжо была святою ў лоне маці Ганны...
Прыгожая урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прыйшла да нас. У гэты дзень асаблівым чынам ушаноўваем нашу Маці, а таксама Пана Бога, які даў нам яе, як Маці Міласэрнасці. Чыстатая ад нараджэння і без плямы грэху праз усё жыццё Найдастойнейшая Панна заступаецца перад Богам за кожнага, хто да Яе звяртаецца. Марыя не толькі падаравала свету Збаўцу. На Крыж Езус зрабіў для нас яшчэ адзін валікі падарунак, сказаўшы: "Сын, вось Маці твая! Маці, вось сын твой!", тым самым пакінуўшы сваю Маці для нас.
У нашым касцёле свята сапраўды набрала вялікі размах - сённяшні дзень асаблівы для Легіёну Марыі, які дзейнічае у нашай парафіі. Моладзь таксама мела прыемны час за салодкім сталом на сустрэчы у Цэнтры, які быў арганізаваны менавіта у гонар свята Багародзіцы. І канешне самым галом былі святыя Імшы, якіх сёння было 3.
Нагадваем, што кожную нядзелю у 13:00 вы маеце магчымасць прыняць ўдзел у спеве Гадзінак ад Беззаганным Пачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Заахвочваем вас да гэтай пабожнай практыкі! 










