 |
SEREBRANKA.SDB.BY ????? ????-?????????? ??????? ??. ??? ??????????
|
| Уступ |
Што такое BBCode? BBCode — гэта адмысловы варыянт HTML. Магчымасць карыстацца BBCode у Вашых паведамленнях для Вас вызначае адміністратар форумаў. Акрамя таго, Вы можаце адключаць выкарыстанне BBCode у канкрэтным паведамленні пры ягоным размяшчэнні. Сам BBCode па стылі падобны на HTML, тэгі ўпісаныя ў квадратныя дужкі [ і ], а не < і >; BBCode дае больш мажлівасцяў афармлення паведамленняў. З дапамогай некаторых шаблонаў Вы можаце дадаваць BBCode да Вашых паведамленняў, карыстаючыся простым інтэрфэйсам, які знаходзіцца над полем для ўвядзення тэкста. Але нават у такім выпадку гэты параднік******* можа быць карысны. Вярнуцца ў пачатак |
 |
| Фарматаванне тэкста |
Як зрабіць тэкст тлустым, нахіленым ці падкрэсленым BBCode уключае тэгі для хуткай змены стылю шрыфта. Зрабіць гэта можна так: - Каб зрабіць тэкст тлустым, вазьміце яго ў [b][/b], напрыклад:
[b]Прывітанне![/b]
зробіцца Прывітанне! - Для падкрэслівання выкарыстоўвайце [u][/u], напрыклад:
[u]Добры дзень![/u]
зробіцца Добры дзень! - Курсіў робіцца з дапамогай тэгаў [i][/i], напрыклад:
Гэта [i]файна![/i]
атрымаецца Гэта файна!
Вярнуцца ў пачатак |
 |
Як змяніць колер або памер тэкста Для змены колера альбо памера шрыфта могуць быць выкарыстаныя такія тэгі; звярніце ўвагу на тое, што канчатковы выгляд будзе залежаць ад сістэмы і браўзера карыстальніка: - Колер тэкста можна змяніць, ўзяўшы яго ў [color=][/color]. Вы можаце пазначыць альбо вядомы колер (red, blue, yellow і да т.п.), альбо яго код, напрыклад: #FFFFFF, #000000. Такім чынам, каб стварыць чырвоны тэкст, Вы можаце выкарыстаць:
[color=red]Прывітанне![/color]
ці
[color=#FF0000]Прывітанне![/color]
абодва спосабы ў выніку дадуць Прывітанне! - Змяніць памер можна такім самым чынам, выкарыстоўваючы [size=][/size]. Гэты тэг залежыць ад выкарыстаных шаблонаў, рэкамендаваны фармат — лік, які паказвае памер тэкста ў пікселах, пачынаючы ад 1 (настолькі малы, што Вы яго не заўважыце) да 29 (велізарны). Напрыклад:
[size=9]МАЛЕНЬКІ[/size]
будзе выглядаць МАЛЕНЬКІ
у той час як:
[size=24]ВЕЛІЗАРНЫ![/size]
будзе ВЕЛІЗАРНЫ!
Вярнуцца ў пачатак |
 |
Ці можна камбінаваць тэгі? Так, канечне, можна. Напрыклад, каб прыцягнуць чыюсьці ўвагу, Вы можаце напісаць:
[size=18][color=red][b]ПАГЛЯДЗІЦЕ НА МЯНЕ![/b][/color][/size]
што выдасць ПАГЛЯДЗІЦЕ НА МЯНЕ!
Мы не рэкамендуем выводзіць такім спосабам доўгія тэксты! Памятайце, што Вы, аўтар паведамлення, мусіце паклапаціцца, каб тэгі былі слушна прымененыя. Вось гэты BBCode, напрыклад, няслушны:
[b][u]Гэта няслушна![/b][/u] Вярнуцца ў пачатак |
 |
| Цытаванне і вывядзенне фарматаваных тэкстаў |
Цытаванне пры адказах Ёсць два спосабы цытавання тэксту: са спасылкаю і без.- Калі Вы выкарыстоўваеце кнопку «Адказаць з цытатай» дзеля адказу на паведамленне, яго тэкст дадаецца ў поле ўвядзення, аточаны блокам [quote=""][/quote]. Гэты метад дазваляе Вам цытаваць са спасылкай на аўтара, альбо на крыніцу, на ўсё, што Вы туды ўпішаце. Напрыклад, каб працытаваць урывак тэксту, які напісаў Mr. Blobby, Вы пішаце:
[quote="Mr. Blobby"]Тэкст Mr. Blobby будзе тут[/quote]
У выніку перад тэкстам будзе відаць словы "Mr. Blobby напісаў:". Памятайце, Вы павінны паставіць двухкоссе "" вакол імя. - Другі метад папросту дазваляе Вам штосьці працытаваць. Дзеля гэтага Вам трэба ўзяць тэкст у тэгі [quote][/quote]. Пры праглядзе паведамлення перад тэкстам будзе стаяць адно слова "Цытата:"
Вярнуцца ў пачатак |
 |
Вывядзенне кода альбо фарматаванага тэксту Калі Вы хочаце вывесці кавалак праграмы альбо тэкст, які павінен быць выведзены шрыфтам з фіксаванай шырынёй (Courier), вазьміце тэкст у тэгі [code][/code], напрыклад:
[code]echo "This is some code";[/code]
Усё фарматаванне, што выкарыстоўваецца ўнутры тэгаў [code][/code] будзе захаванае. Вярнуцца ў пачатак |
 |
| Стварэнне спісаў |
Стварэнне маркіраванага спісу BBCode падтрымлівае два віды спісаў: маркіраваныя і нумераваныя. Яны практычна ідэнтычныя сваім эквівалентам з HTML. У маркіраваным спісе ўсе элементы выводзяцца паслядоўна, кожны адзначаны сімвалам-маркерам. Каб стварыць маркіраваны спіс, выкарыстайце [list][/list] і вызначце кожны элемент з дапамогай [*]. Напрыклад, каб вывесці свае ўлюбёныя колеры, Вы можаце выкарыстаць:
[list] [*]Чырвоны [*]Сіні [*]Жоўты [/list]
Атрымаецца такі спіс: Вярнуцца ў пачатак |
 |
Стварэнне нумераванага спісу Другі від спіса, нумераваны, дазваляе выбіраць, што менавіта будзе выводзіцца перад кожным элементам. Для стварэння нумераванага спісу выкарыстайце [list=1][/list] альбо [list=a][/list] для стварэння алфавітнага спісу. Як і ў выпадку маркіраванага спісу, элементы вызначаюцца з дапамогай [*]. Напрыклад:
[list=1] [*]Пайсці ў краму [*]Набыць новы кампутар [*]Раззлавацца на кампутар, калі здарыцца памылка [/list]
выдасць:- Пайсці ў краму
- Набыць новы кампутар
- Раззлавацца на кампутар, калі здарыцца памылка
Для алфавітнага спісу выкарыстоўвайце:
[list=a] [*]Першы магчымы адказ [*]Другі магчымы адказ [*]Трэці магчымы адказ [/list]
гэта выдасць- Першы магчымы адказ
- Другі магчымы адказ
- Трэці магчымы адказ
Вярнуцца ў пачатак |
 |
| Стварэнне спасылак |
Спасылкі на іншы сайт У BBCode падтрымліваецца некалькі спосабаў стварэння URL\'аў.- Першы з іх выкарыстоўвае тэг [url=][/url], пасля знака = мусіць ісці патрэбны URL. Напрыклад, для спасылкі на phpBB.com Вы маглі б выкарыстаць:
[url=http://www.phpbb.com/]Наведайце phpBB![/url]
Гэта створыць такую спасылку: Наведайце phpBB! Спасылка адкрыецца ў новым акне, і карыстальнік зможа працягваць чытаць форумы. - Калі Вы хочаце, каб у якасці тэкста спасылкі паказваўся сам URL, Вы можаце зрабіць так:
[url]http://www.phpbb.com/[/url]
Гэта выдасць такую спасылку: http://www.phpbb.com/ - Акрамя таго phpBB падтрымлівае мажлівасць, называную Аўтаматычныя спасылкі, яна перавядзе кожны сінтаксічна правільны URL у спасылку без неабходнасці ўказання тэгаў, а нават прэфікса http://. Напрыклад, увядзенне www.phpbb.com у Вашае паведамленне аўтаматычна выдасць www.phpbb.com пры праглядзе паведамлення.
- Тое самае з адрасамі e-mail: Вы можаце альбо ўказаць адрас ў звыклым выглядзе:
[email]no.one@domain.adr[/email]
што выдасць no.one@domain.adr альбо папросту ўвесці no.one@domain.adr у Вашае паведамленне, і ён будзе аўтаматычна ператвораны пры праглядзе. Таксама, як і тэгі BBCode, Вы можаце ўпісваць у URL\'ы любыя іншыя тэгі, напрыклад: [img][/img] (гл. наступны пункт), [b][/b] і г.д. Як і ў выпадку з тэгамі фарматавання, слушнае напісанне тэгаў залежыць ад Вас, напрыклад:
[url=http://www.phpbb.com/][img]http://www.phpbb.com/images/phplogo.gif[/url][/img]
няслушна, гэта можа выклікаць выдаленне Вашага паведамлення, так што будзьце ахайнее. Вярнуцца ў пачатак |
 |
| Паказ выяваў у паведамленнях |
Як дадаць выяву ў паведамленне BBCode мае для гэтага адмысловы тэг. Пры гэтым варта памятаць дзве важныя рэчы: па-першае, многіх карыстальнікаў раздражняе празмерная колькасць карцінак, па-другое, Ваша выява павінна быць ужо размешчаная ў сеціве (яна не можа знаходзіцца выключна на Вашым кампутары, калі, вядома, Вы не запусцілі на ім вэбсэрвер!). На гэты момант захоўваць выявы лакальна на phpBB няма мажлівасці (чакаецца, што гэтае абмежаванне будзе знятае ў наступнай версіі phpBB). Каб вывесці выяву, Вы павінны ўзяць яе ў URL тэгі [img][/img]. Напрыклад:
[img]http://www.phpbb.com/images/phplogo.gif[/img]
Як пазначана ў папярэднім пункце, Вы можаце ўпісаць карцінку ў тэгі [url][/url], гэта значыць
[url=http://www.phpbb.com/][img]http://www.phpbb.com/images/phplogo.gif[/img][/url]
выдасць:

Вярнуцца ў пачатак |
 |
| Іншае |
Ці магу я дадаваць уласныя тэгі? Не, прынамсі, не ў phpBB 2.0. Мы плануем дадаць падтрымку наладжваных тэгаў BBCode у наступнай версіі Вярнуцца ў пачатак |
 |
Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group
|