Спіс форумаў SEREBRANKA.SDB.BY SEREBRANKA.SDB.BY
????? ????-?????????? ??????? ??. ??? ??????????
 
 FAQFAQ   ПошукПошук   УдзельнікіУдзельнікі   ГрупыГрупы   РэгістрацыяРэгістрацыя 
 ПрофільПрофіль   Увайсці і праверыць асабістыя паведамленніУвайсці і праверыць асабістыя паведамленні   УваходУваход 

FAQ
Уваход на форум і рэгістрацыя
Чаму я не магу ўвайсці?
Нашто ўвогуле патрэбная рэгістрацыя?
Чаму мяне аўтаматычна адключаюць?
Як зрабіць, каб я не з’яўляўся ў спісе актыўных карыстальнікаў?
Я забыўся пароль!
Я зарэгістраваны, але не магу ўвайсці!
Я быў зарэгістраваны, але больш не магу ўвайсці!

Параметры і наладкі карыстальніка
Як мне змяніць свае наладкі?
У форумах адлюстроўваецца няслушны час!
Я змяніў часавы пояс, але час ўсё адно няслушны!
У спісе няма маёй мовы!
Як мне усталяваць выяву пад сваім імем?
Як я магу змяніць сваё званне?
Калі я націскаю на спасылку «Адправіць e-mail», ад мяне патрабуюць увайсці.

Стварэнне паведамленняў
Як мне стварыць тэму на форуме?
Як я магу рэдагаваць або выдаляць паведамленні?
Як далучыць подпіс да майго паведамлення?
Як стварыць апытанне?
Як я магу рэдагаваць ці выдаляць апытанні?
Чаму мне недаступныя некаторыя форумы?
Чаму я не магу галасаваць у апытанні?

Фарматаванне паведамленняў і віды тэмаў
Что такое BBCode?
Ці магу я выкарыстоўваць HTML?
Што такое смайлікі?
Ці магу я ўстаўляць выявы?
Што такое «Абвестка»?
Што такое «Важная тэма»?
Што азначае «Тэма закрытая»?

Узроўні карыстальнікаў і групы
Хто такія адміністратары?
Хто такія мадэратары?
Што такое групы карыстальнікаў?
Як мне ўвайсці ў групу?
Як я магу зрабіцца мадэратарам групы?

Асабістыя паведамленні
Я не магу даслаць асабістае паведамленне!
Я ўвесь час атрымліваю непажаданыя асабістыя паведамленні!
Хтосьці з гэтага форуму даслаў мне спам альбо абразлівы e-mail!

Інфармацыя пра phpBB 2
Хто напісаў гэты форум?
Чаму тут няма нейкай функцыі?

 

Уваход на форум і рэгістрацыя
Чаму я не магу ўвайсці?
А Вы зарэгістраваліся? Вы мусіце быць зарэгістраваныя, каб увайсці. Магчыма, для Вас закрыты доступ на гэты форум (тады Вы ўбачыце адпаведнае паведамленне)? Калі гэта так, Вам лепей звязацца з адміністратарам або вэбмайстрам, каб высветліць, чаму гэтак адбылося. Калі Вы былі зарэгістраваныя і Вам не закрылі доступу, праверце, ці слушна Вы ўводзіце імя і пароль. Звычайна праблема бывае менавіта ў гэтым, калі ж не, звяжыцеся з адміністратарам — магчыма, форум быў няслушна наладжаны.
Вярнуцца ў пачатак
Нашто ўвогуле патрэбная рэгістрацыя?
Вы можаце не рэгістравацца. Усё залежыць ад таго, як адміністратар наладзіў форум: ці павінны Вы быць зарэгістраваныя, ці не, каб размяшчаць свае паведамленні. Тым не менш, рэгістрацыя дае Вам дадатковыя мажлівасці, недаступныя ананімным карыстальнікам: аватары, асабістыя паведамленні, дастаўка e-mail, удзел у групах і г.д. Рэгістрацыя зойме ў Вас усяго пару хвілін, таму мы рэкамендуем Вам гэта зрабіць.
Вярнуцца ў пачатак
Чаму мяне аўтаматычна адключаюць?
Калі Вы не адзначылі птушкай пункт Уваходзіць аўтаматычна, Вы можаце заставацца пад сваім імем на форуме толькі пэўны час. Гэта зроблена дзеля таго, каб іншая асоба не магла скарыстацца Вашым уліковым запісам. Каб Вас аўтаматычна не адключалі ад форуму, Вы можаце выбраць пункт Уваходзіць аўтаматычна, але мы не рэкамендуем Вам рабіць гэта на агульнадаступным кампутары, напрыклад, у бібліятэцы, інтэрнэт-кавярні, універсітэце і г.д.
Вярнуцца ў пачатак
Як зрабіць, каб я не з’яўляўся ў спісе актыўных карыстальнікаў?
У наладках Вашага профілю Вы знойдзеце опцыю Засланіць Вашае прабыванне на форуме, калі Вы выбярэце Так, тады Вас будзе бачыць акрамя Вас толькі адміністратар. Для ўсіх астатніх Вы будзеце паказаны як заслонены карыстальнік.
Вярнуцца ў пачатак
Я забыўся пароль!
Без панікі! Хоць Ваш пароль і не можа быць адноўлены, Вы можаце атрымаць новы. Для гэтага націсніце на Я забыўся пароль, трымайцеся інструкцыяў, і неўзабаве Вы зноў можаце ўвайсці на форум
Вярнуцца ў пачатак
Я зарэгістраваны, але не магу ўвайсці!
Першае: спраўдзіце, ці слушна Вы ўвялі імя і пароль. Другое: магчыма, Ваш уліковы запіс патрабуе актывізацыі. Некаторыя форумы патрабуюць, каб усе новыя карыстальнікі актывізаваліся самастойна альбо праз адміністратара форуму да таго, як Вы зможаце ў яго ўвайсці. Галоўная прычына такога патрабавання — актывізацыя памяншае магчымасць ананімных злоўжыванняў на форуме. Пры завяршэнні працэсу рэгістрацыі Вам паведамілі, патрэбная актывізацыя ці не. Калі Вам быў дасланы e-mail, трымайцеся інструкцыяў у лісце, калі ж Вы яго не атрымалі, пераканайцеся, што падалі слушны адрас e-mail. Калі Вы перакананыя, што падалі слушны адрас e-mail, звяжыцеся з адміністратарам форуму.
Вярнуцца ў пачатак
Я быў зарэгістраваны, але больш не магу ўвайсці!
Найбольш верагодная прычына: Вы ўвялі няслушнае імя або пароль (праверце ліст, які быў Вам дасланы пасля рэгістрацыі), альбо адміністратар выдаліў Ваш уліковы запіс па нейкай прычыне. Можа, Вы не пакінулі аніводнага паведамлення? Адміністратары могуць выдаляць неактыўных карыстальнікаў дзеля памяншэння базы дадзеных. Паспрабуйце зарэгістравацца нанова і ўзяць удзел у дыскусіях.
Вярнуцца ў пачатак

Параметры і наладкі карыстальніка
Як мне змяніць свае наладкі?
Усе Вашыя наладкі захоўваюцца ў базе дадзеных (калі Вы зарэгістраваныя). Каб змяніць іх, перайдзіце ў раздзел Профіль (звычайна спасылка на яго знаходзіцца ўверсе форуму, але могуць быць і выняткі). Там Вы можаце змяніць усе свае наладкі
Вярнуцца ў пачатак
У форумах адлюстроўваецца няслушны час!
Звычайна час слушны, але Вы можаце бачыць час, які адносіцца да іншага часавага поясу, не да таго, у якім знаходзіцеся Вы. У гэтым выпадку Вы можаце змяніць часавы пояс на той, у якім знаходзіцеся: Мінск, Кіеў і г.д. Не забывайцеся: для змены часавага поясу, як і для змены большай часткі наладак, Вы мусіце быць зарэгістраваным карыстальнікам.
Вярнуцца ў пачатак
Я змяніў часавы пояс, але час ўсё адно няслушны!
Калі Вы перакананыя, што паказалі часавы пояс слушна, прычына можа быць у пераходзе на летні час. Гэты форум не працуе з летнім часам, таму ў гэты перыяд на форуме можа адлюстроўвацца розніца ў адну гадзіну з рэальным часам.
Вярнуцца ў пачатак
У спісе няма маёй мовы!
Хутчэй за ўсё, прычына ў тым, што адміністратар не ўсталяваў падтрымку Вашай мовы на форуме, альбо папросту ніхто не пераклаў гэтага форуму на Вашую мову. Паспрабуйце даведацца ў адміністратара форуму, ці можа ён усталяваць патрэбную мову. Калі падтрымкі гэтае мовы не існуе, тады Вы можаце перакласці форум самі. Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць на сайце Групы phpBB (спасылка ёсць унізе старонкі)
Вярнуцца ў пачатак
Як мне усталяваць выяву пад сваім імем?
Пад імем карыстальніка могуць быць дзве выявы. Першая выява адносіцца да Вашага звання. Звычайна гэта зорачкі, якія паказваюць, колькі паведамленняў Вы пакінулі на форуме, альбо Ваш статус на гэтым форуме. Крыху ніжэй можа знаходзіцца выява паболей, якая завецца «аватара». Яна ўнікальная для кожнага карыстальніка. Ад адміністратара форума залежыць, ці актыўная падтрымка аватараў, таксама ад яго залежыць, якія аватары могуць быць выкарыстаныя. Калі ў дадзеным форуме падтрымка аватараў не актыўная — гэта рашэнне адміністратара, Вы можаце высветліць прычыну ў яго.
Вярнуцца ў пачатак
Як я магу змяніць сваё званне?
Звычайна Вы не можаце наўпрост змяніць сваё званне (яно адлюстроўваецца пад Вашым імем у створаным Вамі паведамленні або тэме, а таксама ў Вашым профілі, у залежнасці ад стылю, які Вы выкарыстоўваеце). Большасць форумаў выкарыстоўвае званні, каб паказаць колькасць напісаных паведамленняў і каб ідэнтыфікаваць вызначаных карыстальнікаў, напрыклад, мадэратары і адміністратары могуць мець спецыяльныя званні. Калі ласка, не засмечвайце форум непатрэбнымі паведамленнямі з мэтай падвышэння Вашага звання, за гэта мадэратар або адміністратар можа папросту панізіць колькасць дасланых праз Вас паведамленняў.
Вярнуцца ў пачатак
Калі я націскаю на спасылку «Адправіць e-mail», ад мяне патрабуюць увайсці.
Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць дасылаць e-mail праз убудаваную ў форум форму (калі адміністратар увогуле дазволіў гэтую магчымасць). Гэта зроблена для таго, каб прадухіліць злоўжыванні сістэмай e-mail ананімнымі карыстальнікамі.
Вярнуцца ў пачатак

Стварэнне паведамленняў
Як мне стварыць тэму на форуме?
Гэта вельмі проста. Націсніце адпаведную кнопку ў акне форуму або тэмы. Магчыма, Вам спатрэбіцца зарэгістравацца, перш чым адправіць паведамленне. Вашыя мажлівасці на дадзеным форуме пералічаныя ўнізе старонкі ці форуму (Вы можаце распачынаць тэмы на гэтым форуме, Вы можаце адказваць на паведамленні і г.д.)
Вярнуцца ў пачатак
Як я магу рэдагаваць або выдаляць паведамленні?
Калі Вы не адміністратар ці мадэратар форуму, Вы можаце рэдагаваць і выдаляць толькі свае ўласныя паведамленні. Рэдагаваць кожнае паведамленне Вы можаце (іншым разам толькі на працягу пэўнага часу ад моманту стварэння), націснуўшы кнопку Рэдагаваць пры дадзеным паведамленні. Калі хтосьці ўжо адказаў на Вашае паведамленне, пад ім з’явіцца невялічкі надпіс, які паказвае колькі раз Вы рэдагавалі паведамленне. Надпіс не з’яўляецца, калі ніхто не адказаў на Вашае паведамленне. Не з’яўляецца ён таксама, калі Вашае паведамленне адрэдагаванае праз адміністратара ці мадэратара (яны павінны самі пазначыць прычыну, па якой яны гэта зрабілі). Памятайце, што звычайныя карыстальнікі не могуць выдаляць паведамленне, калі на яго ўжо нехта адказаў.
Вярнуцца ў пачатак
Як далучыць подпіс да майго паведамлення?
Каб далучыць подпіс, Вы мусіце спачатку стварыць яго ў сваім профілі. Пасля стварэння Вы мусіце адзначыць птушкай пункт Далучыць подпіс у форме адпраўкі паведамлення, каб подпіс дадаўся. Вы можаце таксама наладзіць далучэнне подпісу па змоўчанні, калі адзначыце адпаведны пункт у Вашым профілі (але пасля гэтага Вы зможаце адключаць подпіс у пэўных паведамленнях, прыбраўшы птушку Далучыць подпіс)
Вярнуцца ў пачатак
Як стварыць апытанне?
Стварыць апытанне лёгка: калі Вы ствараеце тэму (альбо рэдагуеце першае паведамленне ў тэме, калі маеце на гэта права) крыху ніжэй асноўнай формы для стварэння паведамленняў Вы ўбачыце форму Стварыць апытанне. Калі Вы яе не бачыце, хутчэй за ўсё Вы не маеце права на стварэнне апытання. Вы павінны ўвесці тэму апытання, затым як мінімум два варыянты адказа (каб дадаць варыянт адказа, увядзіце яго і націсніце кнопку Дадаць варыянт. Вы таксама можаце ўсталяваць ліміт часу на апытанне, 0 азначае сталае апытанне. Існуе таксама абмежаванне на колькасць варыянтаў адказа, яго вызначае адміністратар.
Вярнуцца ў пачатак
Як я магу рэдагаваць ці выдаляць апытанні?
Таксама, як і паведамленні, апытанні могуць выдаляць толькі іх стваральнікі, мадэратары і адміністратары. Каб рэдагаваць апытанне, перайдзіце да рэдагавання першага паведамлення ў тэме (яно заўжды адносіцца да апытання). Калі ніхто не паспеў прагаласаваць, карыстальнікі могуць рэдагаваць ці выдаляць апытанне, але ў тым выпадку, калі нехта ўжо прагаласаваў, толькі мадэратары ці адміністратары могуць выдаліць яго. Гэта зроблена для таго, каб немагчыма было змяніць варыянты адказаў у той час, калі распачалася галасаванне.
Вярнуцца ў пачатак
Чаму мне недаступныя некаторыя форумы?
Некаторыя форумы даступныя толькі для вызначаных карыстальнікаў або групаў карыстальнікаў. Для іх прагляду, стварэння паведамленняў і г.д., Вам можа спатрэбіцца адмысловы дазвол. Толькі мадэратары і адміністратары форумаў могуць даць такі дазвол, звяжыцеся з імі.
Вярнуцца ў пачатак
Чаму я не магу галасаваць у апытанні?
Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць браць удзел у апытанні (каб прадухіліць падтасоўку вынікаў ананімнымі карыстальнікамі). Калі Вы зарэгістраваныя, але не можаце галасаваць, хутчэй за ўсё, Вы не маеце неабходных правоў доступу.
Вярнуцца ў пачатак

Фарматаванне паведамленняў і віды тэмаў
Что такое BBCode?
BBCode — гэта асаблівая рэалізацыя HTML, магчымасць выкарыстання BBCode вызначаецца адміністратарам (Вы таксама можаце адключаць яго ў кожным паведамленні, якое ствараеце). BBCode вельмі падобны на HTML, тэгі ў ім заключаюцца ў квадратныя дужкі [ і ], а не < і >, ён дае карыстальніку больш мажлівасцяў у стварэнні паведамленняў. За дадатковай інфармацыяй пра BBCode глядзіце даведнік па BBCode, спасылка на які даступная з формы адпраўкі паведамленняў.
Вярнуцца ў пачатак
Ці магу я выкарыстоўваць HTML?
Гэта залежыць ад таго, ці дазволіў адміністратар такую мажлівасць. Калі дазвол ёсць, тады, праўдападобна, будуць працаваць толькі некалькі тэгаў. Гэтак зроблена ў мэтах бяспекі, каб забараніць выкарыстанне тэгаў, якія могуць выклікаць праблемы. Калі HTML уключаны, Вы зможаце выключыць яго для канкрэтнага паведамлення пры яго стварэнні.
Вярнуцца ў пачатак
Што такое смайлікі?
Смайлікі, або эматыконы — гэта невялічкія карцінкі, якія могуць быць выкарыстаныя для выразу пачуццяў, напрыклад, :) азначае радасць, :( азначае смутак. Поўны спіс смайлікаў можна паглядзець у форме стварэння паведамленняў. Толькі не перастарайцеся, выкарыстоўваючы іх: яны лёгка могуць зрабіць паведамленне нечытэльным, у такім выпадку мадэратар можа адрэдагаваць Вашае паведамленне альбо зусім яго выдаліць.
Вярнуцца ў пачатак
Ці магу я ўстаўляць выявы?
Вы можаце ўстаўляць выявы ў паведамленні. Але пакуль што немагчыма загружаць выявы на форум. Вы мусіце паказаць спасылку на выяву, якая знаходзіцца на агульнадаступным сэрверы, напрыклад: http://www.some-unknown-place.net/my-picture.gif. Вы не можаце спасылацца на свой кампутар (калі, вядома, ён не з’яўляецца агульнадаступным сэрверам), ані на выявы, што знаходзяцца па-за механізмам аўтарызацыі, напрыклад, у паштовых скрынках mail.ru, на сайтах, абароненых паролем і г.д. Для адлюстравання выявы ў паведамленні выкарыстоўвайце тэг [img] BBCode альбо адпаведны тэг HTML (калі гэта дазволена).
Вярнуцца ў пачатак
Што такое «Абвестка»?
Абвестка часцей за ўсё ўтрымлівае важную інфармацыю, якую Вы павінны прачытаць як мага хутчэй. Абвесткі заўсёды знаходзяцца ўверсе форуму, у якім былі створаныя. Магчымасць стварэння абвестак залежыць ад Вашага ўзроўню доступу, які вызначае адміністратар.
Вярнуцца ў пачатак
Што такое «Важная тэма»?
Важныя тэмы знаходзяцца крыху ніжэй за абвесткі на старонцы прагляду форума, прычым толькі на першай старонцы. Звычайна яны таксама нясуць нейкую важную інфармацыю, і Вы мусіце прачытаць іх, як толькі ў Вас будзе магчымасць. Таксама, як і пры стварэнні абвестак, Вам спатрэбіцца неабходны ўзровень доступу.
Вярнуцца ў пачатак
Што азначае «Тэма закрытая»?
Тэмы могуць быць закрытыя адно мадэратарамі ці адміністратарамі. Вы не можаце адказваць на закрытыя тэмы, і кожнае апытанне ў закрытай тэме аўтаматычна спыняецца. Тэмы зачыняюцца па многіх прычынах...
Вярнуцца ў пачатак

Узроўні карыстальнікаў і групы
Хто такія адміністратары?
Адміністратары маюць найвышэйшы ўзровень кантролю над форумам. Гэтыя людзі могуць кантраляваць усе аспекты форуму: прызначэнне доступу, адключэнне карыстальнікаў, стварэнне групаў карыстальнікаў, прызначэнне мадэратараў і г.д. Ім належаць таксама поўныя мадэратарскія правы на ўсіх форумах.
Вярнуцца ў пачатак
Хто такія мадэратары?
Мадэратары — гэта карыстальнікі (альбо групы карыстальнікаў) чыя праца — сачыць за форумамі. Яны маюць магчымасць рэдагаваць, выдаляць, закрываць і зноў адкрываць тэмы, перамяшчаць і падзяляць тэмы ў форумах, за якія нясуць адказнасць. Галоўная задача мадэратараў — не дапускаць бязладзіцы і абразаў на форумах, сачыць, каб паведамленні адпавядалі тэме форуму.
Вярнуцца ў пачатак
Што такое групы карыстальнікаў?
Адміністратары могуць аб’ядноўваць карыстальнікаў у групы. Кожны карыстальнік можа знаходзіцца ў некалькіх групах, і для кожнай групы могуць быць прызначаныя індывідуальныя правы доступу. Гэта палягчае адміністратарам працу з прызначэннем некалькіх карыстальнікаў мадэратарамі форуму, альбо паданнем доступу да прыватных форумаў і г.д.
Вярнуцца ў пачатак
Як мне ўвайсці ў групу?
Каб увайсці ў групу, націсніце на спасылку «Групы», якая звычайна знаходзіцца наверсе (але гэта залежыць ад дызайна), і Вы ўбачыце спіс групаў. Не ўсе з іх агульнадаступныя, некаторыя могуць быць закрытыя, а некаторыя — заслоненыя. Калі група агульнадаступная, Вы можаце запытацца сяброўства ў ёй, націснуўшы адпаведную кнопку. Вы павінны атрымаць дазвол мадэратара групы на Ваш удзел у канкрэтнай групе. Мадэратар можа пацікавіцца, чаму Вы хочаце далучыцца. Калі ласка, не турбуйце яго, высвятляючы, чаму Ваш запыт быў адхілены: для гэтага могуць быць свае прычыны.
Вярнуцца ў пачатак
Як я магу зрабіцца мадэратарам групы?
Групы карыстальнікаў ствараюць адміністратары форуму, яны ж прызначаюць мадэратараў групаў. Калі Вы зацікаўлены ў стварэнні групы, звяжыцеся з адміністратарам, паспрабуйце даслаць яму асабістае паведамленне.
Вярнуцца ў пачатак

Асабістыя паведамленні
Я не магу даслаць асабістае паведамленне!
Для гэтага могуць быць тры прычыны: Вы не зарэгістраваныя і/або не ўвайшлі на форум, адміністратар забараніў адпраўку асабістых паведамленняў на ўсім форуме альбо адміністратар забараніў дасылаць такія паведамленні асабіста Вам. Калі праўдзівая трэцяя прычына, запытайцеся адміністратара, чаму ён гэтак зрабіў.
Вярнуцца ў пачатак
Я ўвесь час атрымліваю непажаданыя асабістыя паведамленні!
У будучым мы дадамо мажлівасць стварэння ігнор-спісу да службы асабістых паведамленняў, а пакуль што, калі нехта працягвае дасылаць Вам непажаданыя асабістыя паведамленні, звяжыцеся з адміністратарам, ён можа забараніць гэтаму карыстальніку ўвогуле дасылаць асабістыя паведамленні.
Вярнуцца ў пачатак
Хтосьці з гэтага форуму даслаў мне спам альбо абразлівы e-mail!
Вельмі прыкра гэта чуць. Форма адпраўкі e-mail на дадзеным форуме ўключае меры засцярогі і мажлівасць адсочвання карыстальнікаў, якія дасылаюць падобныя паведамленні. Напішыце e-mail адміністратару форума з поўнай копіяй атрыманага лісту, вельмі важна пры гэтым уключыць усе загалоўкі (яны утрымліваюць дэталёвую інфармацыю пра карыстальніка, які даслаў паведамленне). Адміністратар зможа затым прыняць меры.
Вярнуцца ў пачатак

Інфармацыя пра phpBB 2
Хто напісаў гэты форум?
Гэтае праграмнае забяспечанне (у ягонай зыходнай форме) напісана і распаўсюджваецца Групай phpBB, ёй таксама належаць аўтарскія правы на яго. Гэты форум выпускаецца пад ліцэнзіяй GNU General Public Licence і можа свабодна распаўсюджвацца.
Вярнуцца ў пачатак
Чаму тут няма нейкай функцыі?
Гэты форум быў напісаны Групай phpBB. Калі Вы перакананыя, што тут бракуе нейкай функцыі, наведайце сайт phpbb.com і даведайцеся, што пра гэта думае Група phpBB. Калі ласка, не пішыце просьбы аб далучэнні нейкіх функцыяў да форуму phpbb.com, Група выкарыстоўвае sourceforge для распрацоўкі новых функцыяў. Калі ласка, спачатку праглядзіце форумы, каб высветліць нашае меркаванне пра дадзеную функцыю (калі яно ў нас ёсць) і толькі пасля гэтага трымайцеся працэдуры, якая там будзе пазначаная.
Вярнуцца ў пачатак

Часавы пояс: GMT + 2

Перайсці:  


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group