Нарадзіўся 17 чэрвеня 1957г. у вёсцы Нова Высь (Польшча). У 1966г. прыняў Першую Святую Камунію ў парафіі св. Сымона Тадэвуша.
У 1972г. скончыў школу.
1972-75гг. вучыўся ў салезіянскай прафесійнай школе ў Асвенціме па спецыяльнасці сталяр–цясляр.
1975-76гг. — салезіянскі навіцыят у Копцу каля Чэнстоховы, першы манаскі абет.
1976-79гг. — вучыўся на вячэрнім аддзяленні ў тэхнікуме па спецыяльнасці механік, токар, слесар.
1979г. —пачаў вывучаць філасофію і 25 лістапада гэтага ж года атрымаў сутану.
1981-82 —распачаў педагагічную практыку ў салезіянскай школе ў Асвенціме.
1982-86гг. вывучаў тэалогію.
У 1986 г. Абараніў дыплом магістра тэалогіі па педагогіцы на тэму “Роля бацькі ў працэсе выхавання дзяцей” у Каталіцкім універсітэце ў Любліне пад кіраўніцтвам ксяндза –прафессара Юзэфа Вілька, СДБ.
18 чэрвеня 1986 прыняў сакрамант святарства.
1986-92гг. — працаваў у салезіянскай парафіі найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Чэнстахове.
1992-93гг. —працаваў у Адэсе (Украіна) ў парафіі св. Пятра і Унебаўзяцця НПМ.
1993-2004гг. працаваў у Маскве (Расія) у Катэдры. Апошнія 8 гадоў з гэтага перыяду быў дырэктарам дзіцячага дому “Дзеці вуліцы”.
2004-05гг. прайшоў курс італьянскай мовы ў г.Анкона (Італія) і там жа працаваў у прафіі і маладзёжным цэнтры.
У 2005г. распачаў сваю працу ў салезіянскай парафіі “св. Яна Хрысціцеля” г. Мінск і працу пробашча ў парафіі “МБ Успамогі Хрысціянаў” в. Бараўляны.