Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Ксёндз Аляксандр Яшэўскі нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у Смаргоні на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля заканчэння смаргонскай сярэдняй школы №4 ў 1991 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе быў прыняты да Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства Святога Францішка Сальзкага) і распачаў у Чэрвінску над Віслай (Польшча) навіцыят. Першыя законныя шлюбы склаў 22 жніўня 1992 года, а вечныя шлюбы 2 жніўня 1998 года. Вывучаў філасофію ў Салезіянскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Лодзі (Польшча), а тэалогію ў Салезіянскім Папскім Універсітэце (UPS) ў Рыме (Італія), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 24 чэрвеня 2000 г. Адразу пасля пасвячэння выконваў абавязкі пробашча ў парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах, а пазней пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Жодзішкі Гродзенскай дыяцэзіі. З 2001 г. па 2002 г. выконваў абавязкі дырэктара фармацыйнага дому ў п. Акцябрскі (каля Масквы), а ў 2002 годзе выконваў абавязкі пробашча парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах. У 2003 г. прызначаны інспектарыяльным сакратаром Салезіянскай Усходняй Акругі з цэнтрам у Маскве. З 2005 г. па 2008 г. быў дырэктарам Салезіянскай супольнасці ў Мінску. З 2006 г. па 2010 г. з’яўляўся дырэктарам Катэхетычнага Аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і членам Катэхетычнай Секцыі пры Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З 2009 г. з’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. З 2011 г. дырэктар Салезіянскай Супольнасці ў Смаргоні і адказны за фармацыю прэнавіцыяў. 25 жніўня 2013 г. быў прызначаны вікарыем і эканомам Рэлігійнай Каталіцкай Місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” ў Беларусі. З 24.08.2014 г. быў прызначаны дырэктарам Салезіянскай супольнасці ў Мінску.

9 чэрвеня 2015 г. яго Святасць Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.  

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску