Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Нарадзілася 29 ліпеня 1964 г. у Саколаве-Падляскім (Польшча). Сакрамэнт Хросту атрымала 19 красавіка 1965 г. у салезіянскай парафіі святога Яна Боска ў Саколаве-Падляскім. У гэтай жа парафіі 25 мая 1975 г. прыступіла да Першай Святой Камуніі, 25 мая 1980 г. прыняла сакрамэнт Бежмавання.

1984 г. — скончыла каледж па спецыяльнасці технік-аграном.

У ліпені 1984 г., паспяхова здаўшы ўступныя іспыты, паступіла ў Педагагічны універсітэт, аднак, вырашыла адмовіцца ад навучання ў вышэйшай установе ў сувязі з паступленнем у Кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі).

8 верасня 1984 г. — кандыдатка ў Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (Пагжэбень, Польшча). У гэтым жа годзе напісала заяву на місіі.

4 жніўня 1986 г. — навіцыят (г. Пешыца, Польшча).

5 жніўня 1988 г. — склала першыя шлюбы (г. Пешыца, Польшча).
 
1988–1992 гг. — працавала ў араторыі i выкладала катэхезу дзецям і моладзі (г. Срода-Сльеска, Польшча).
 
1992–1996 гг. — выкладала ў пачатковых класах, працавала з дзецьмі і моладдзю ў араторыі (г.Чаплінэк, Польша). Паўторна напісала заяву на місіі.

24 верасня 1994 г. — склала вечныя шлюбы (г. Грабаў над Просна, Польшча).

1997 г. — распачала навучанне на завочынм аддзяленні па спецыяльнасці агульная педагогіка (г. Варшава, Польшча).

26 красавіка 2001 г. — атрымала Місіянерскі Крыж і накіраванне на місію ў Грузію.

25 мая 2001 г. — скончыла навучанне па спецыяльнасці агульная педагогіка, атрымала ступень магістра (г. Слупск, Польшча).

5 верасня 2001 г. — распачала працу з дзецьмі і моладдзю ў араторыі ў Грузіі ў в. Турцх (насельніцтва — армяне).

4 жніўня 2006 г. — распачала працу з моладдзю ў г. Мінску ў салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску