Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Нарадзілася ў г. Мінску 7 кастрычніка 1976 г. Сакрамант Хросту і Бежмавання прыняла ў праваслаўнай царкве ў вёсцы Заастровічы Клецкага раёну Мінскай вобласці у чэрвені 1977 г.

У 1992 годзе закончыла сярэднюю школу № 47, а ў 1995 годзе — прафесійна-тэхнічнае вучылішча гандлю № 222. Да жніўня 1999 г. працавала ў магазіне кантралёрам-касірам.

З сярэдзіны 1997 г. яе жыццё змянілася: у яго ўвайшоў Бог, які змяніў у ім усё.

Восенню 1997 г. яе стрыечная сястра прывяла яе ў парафію св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску (м-н Серабранка), дзе яна прыступіла да святой споведзі і Камуніі.

3 7 верасня 1999 г. пачала аспірантат у Інстытуце Дачок Марыі Успамогі (ДМУ) ў Гарбове (Польша), які працягваўся 2 гады (другі год у г. Варшава).

24 лістапада 2001 г. была прынятая ў пастулат у Кастэльгандольфе (Castegandolfo), Італія.

6 жніўня 2003 г. пачала навіцыят у Кастэльгандольфе (Castegandolfo), Італія.

6 жніўня 2005 г. склала свае першыя абеты ў Інтэрнацыянальным Навіцыяце ДМУ у Кастэльгандольфе (Castegandolfo), Італія.

З 27 жніўня 2005 г. прыналежыць Мінскай абшчыне ДМУ.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску