Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

28 снежня, у свята святой сям’і, у нашай парафіі адбыліся аднаўленні шлюбных абяцянняў.  Падчас дзіцячай св. Імшы шэсць сямей нашай парафіі, якія ў гэты год святкуюць юбілей свайго сужэнскага жыцця, урачыста аднавілі свае сужэнскія абяцанні, якія калісьці складалі адно аднаму. Вельмі сімвалічна тое, што зараз сведкамі абацянняў сталі дзеткі юбіляраў, большасць з якіх ужо свядома падыйшла да гэтага моманту. 

  
 Калядная сустрэча абп. Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і іншых куткоў Беларусі адбылася сёння, 27 снежня 2014 года, у мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. Сустрэча пачалася Св. Імшой а 11.00, якую узначаліў Яго Эксцеленцыя. Працягам свята стала выхаваўча-забаўляльная праграма, арганізаваная салезіянскай сям’ёй і аніматармі ў араторыі імя св. Яна Боска.  Падчас яе ўсе прысутныя паламаліся аплаткай, жадаючы адзін аднаму неабходных Божых ласкаў. 

  sdb.by/News - Віншаванка!

{source}

<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/pNpkuw30EME" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>

  {/source}

 Рэдакцыя сайта serebranka.sdb.by шчыра віншуе сваіх чытачоў са святам Божага Нараджэння! Жадаем вам усіх неабходных ласк і апекі Божай Маці! Няхай гэтае цудоўнае свята мацней распаліць у вашых сэрцах сапраўдную любоў і натхненне да жыцця!

{webgallery}

{/webgallery}

 sdb.by/News - Дзятлаўскі адвэнтовы

{source}<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/uNyoRHcRhPo" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>

  {/source}


8 снежня Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для салезіянскай сям’і гэты дзень таксама вельмі важны, бо менавіта 8 снежня адной “Вітай, Марыя” кс. Боска распачаў працу першага араторыя. Таксама сёння асаблівы дзень і для нашай парафіі, бо 18 год таму ў гэты дзень яна пачала існаваць, дзякуючы першаму пробашчу кс.Ігару Лашуку SDB.

  У гэты раз змаганне паміж двума камандамі адбывалася не на вуліцы, а ў зале. Ваенная тэма гульняў вызначыла спаборніцтвы, у якіх дзеці маглі адчуць небяспеку і праявіць адвагу! У першай гульні ўдзельнікі праходзілі "мінныя" палі, а ў другой – пад назвай "Два капітана" – правяралі сваю трапнасць, выбіваючы адзін аднаго мячыкам.

 sdb.by/News - Справаздача

{source}<iframe width="400" height="225" src="//www.youtube.com/embed/x0yYq5w45ho" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>

   {/source}

6 снежня ў араторый імя св. Яна Боска да моладзі завітаў святы Мікалай.

  Усе вельмі чакалі яго ўвесь год і вельмі добра падрыхтаваліся да свята. Але шлях да моладзі быў вельмі доўгі і няпросты, і першымі прыехалі эльфы і гномы, якія падрыхтавалі цікавыя гульні і конкурсы.

  29 лістапада 2014 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска адбылося свята “Андрэйкі”. Гэтае свята традыцыйна гаворыць аб тым, што на наступны дзень распачынаецца Адвэнт – асаблівы перыяд радаснага чакання прыйсця Збаўцы.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску