Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

{source}
<iframe width="400" height="225" src="https://www.youtube.com/embed/JQAaDIne6DU" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source} 

Юбілей 70-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча сабраў 2 студзеня шматлікіх святароў, канцэкраваных асоб і вернікаў у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Шматгалосна і весела, хутка і трапётка, з танцамі ўпрысядку, у якіх разам з дзецьмі не адмовіўся ўдзельнічаць і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у мінскім салезіянскім араторыі дзеці і бацькі з усіх парафій Мінска 26 снежня дзяліліся аплаткай і святкавалі Божае Нараджэнне.

{source}
<iframe width="400" height="225" src="https://www.youtube.com/embed/MBc-1EHuZyU" frameborder="0" allowfullscreen></iframe>
{/source} 

У гэту суботу ў араторыі св. Яна Боско адбыліся другія Рэальныя Гульні. Як і ў мінулы раз, каманды разыгрывалі 10 ачкоў-боскаў, каб папоўніць свой рахунак.

Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіян у Беларусі. Пастырскаму служэнню ў нашай краіне ён прысвяціў 25 гадоў свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў функцыю пробашча парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю радзіму — у Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай святой Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскае служэнне кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча.

6 снежня ў мінскі араторый імя св. Яна Боско завітаў св. Мікалай.  Праграма свята была падзелена на дзве часткі  - першая была прысвечана дзецям, другая -  моладзі.

 22 лістапада, у апошнюю нядзелю літургічнага году, каталіцкая супольнасць парафіі св. Яна Хрысцітеля (Мінск, Серабранка) сабралася, каб разам перажыць урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Гэта свята не толькі прыпамінае нам аб другім прыйсце Езуса Хрыста, пад час якога Ён будзе судзіць жывых і памерлых, але нагадвае нам аб тым, што Хрыстус з’яўляецца Валадаром таксама і ў сучасным свеце, тут і цяпер.

21 лістапада ў мінскай салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся чарговы музычыны канцэрт,які быў прысвечаны памяці нябеснай заступніцы сакральнага спеву і музыкі  святой Цэцыліі. Святочны канцэрт распачаўся з малітвы.

«Гатовы я служыць Табе…» – менавіта з гэтых радкоў спеву 15 лістапада 2015 года распачалася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат з 8 па 11 клас у Мінску.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску