Нарадзіўся 29 красавіка 1979 у Мінску. У 1989 прыняў Першую св.Камунію ў парафіі Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Марыі Панны ў в.Краснае.
У 1996 скончыў сярэднюю школу і паступіў у Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства.
У 1997 годзе распачаў сваё служэнне як міністрант у парафіі св.Яна Хрысціцеля ў Мінску.
У 2001 годзе скончыў інстытут правазнаўства. У гэтым жа годзе распачаў працэс фармацыі ў прынавіцыяце ў Славакіі ў г. Банска Быстріца.
У 2002 годзе прыняў сакрамэнт Бежмавання ў г.Банска Быстріца, Славакія.
Першыя законныя шлюбы склаў у 2003 годзе ў г.Попрад, Славакія.
2003 – 2005 – праходзіў двухгадовую навуку філасофіі ў г.Жыліна, Славакія.
2005-2006 – выхаваўчая практыка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў г.Смаргонь.
2006-2007 – працяг выхаваўчай практыкі прайшоў у г. Васто, Італія.
2007-2011 – прайшоў курс тэалогіі ў г. Турын, Італія.
30 ліпеня 2011 года у мінскай архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў святарскае пасвячэнне праз малітву кансэкрацыі яго эксэленцыі арцыбіскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуша Кандрусевіча.
З 2011 года нясе святарскую паслугу ў парафіі св.Яна Хрысціцеля ў Мінску, дзе на дадзены момант з‘яўляецца адказным за араторый і вікарыем.