Літургія
17.03.09 Аўторак
- Катэгорыя: Літургія
Мц 18, 21-35
Пётр падышоў да Езуса i сказаўЯму: Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў? Езус адказвае яму: Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў.
Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца ca сваімі слугамі. Калі ён пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысячаў талантаў. Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў прадаць яго i жонку, i дзяцей, i ўсё, што ён меў, i заплаціць. Тады, упаўшы, слуга кланяўся перад ім i казаў: Будзь велікадушны да мяне, i ўсё табе аддам. Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугою, адпусціў яго i дараваў яму доўг. A калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, i, схапіўшы яго, душыў, кажучы: Аддай мне, што вінен. Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных i маліў яго, кажучы: Будзь велікадушны да мяне, i аддам табе. Але той не захацеў, a пайшоў i пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу.
Сабраты яго, убачыўшы, што здарылася, засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі гаспадару свайму ўсё, што сталася. Тады гаспадар ягоны паклікаў яго i сказаў: Нягодны слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне; ці ж не належала i табе змілавацца над сабратам тваім, як i я змілаваўся над табою? I, разгневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго мучыцелям, пакуль не верне яму ўсяго доўгу. Так i Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца вашага не даруе брату свайму.
Каб умець прабачаць, трэба адчуць вартасць атрыманага прабачэння. Колькі мне прабачае Бог?
16.03.2009 Панядзелак
- Катэгорыя: Літургія
Калі Езус прыйшоў у Назарэт, Ён звярнуўся да людзей у сінагозе: Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з'яўляецца пажаданым на сваей бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі замкнёным было неба тры гады i шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. I да ніводнай з ix не быў пасланы Ілля, a толькі да аўдавелай жанчыны ў Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, i ніводзін з ix не быў ачышчаны, апрача Наамана сірыйца.
Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, i павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны ix горад, каб скінуць Яго. Але Ён, прайшоўшы паміж ix, адышоў.
Рэакцыя жыхароў Назарэту пацвярджае словы Езуса: “ніводзін прарок не з'яўляецца пажаданым на сваей бацькаўшчыне”. Менавіта такім чынам спаўняюцца Сімяона “вось ляжыць Гэты на ўпадак і паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому працівіцца будуць”. Нават тыя, якія адмаўляюць Бога, прычыняюцца да абвяшчэння Яго хвалы.
А якім чынам я ўдзельнічаю ў Божай справе збаўлення?
ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана, год B (Ян 1, 1-18)
- Аўтар: Алесь
- Катэгорыя: Літургія
1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
2 Яно было ў Бога спрадвеку.
3 Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася.
4 У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей.
5 А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго.
6 З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян.
7 ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго.
8 Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло.
9 Было Святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет.
10 У свеце было, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго.
11 Прыйшло да свайго, і свае Яго не прынялі.
12 А тым, хто прынял Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае,
13 хто ні ад крыві, ні ад жадання цела, ні ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся.
14 Слова сталася целам і пасялілася між намі, і бачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.
15 Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне.
16 І з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі.
17 Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста.
18 Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён аб’вясціў.
Сваіх пераможцаў натоўпы часта носяць на руках. Тых, хто займае першыя месцы ўзнагароджваюць медалямі. “Зорак” часта суправаджаюць авацыі. Людская слава... Крохкая і залежыць ад настрою. Аб пераможцах перастаюць гаварыць праз некалькі дзён ці тыдняў і імены “зорак” хутка забываюць. Так мінае слава людская...
Калі Ян піша аб славе, “якую мае ад Айца Адзінародны”, нам цяжка суаднесці яе з нашымі ўяўленнямі. Ані медалёў, ані лікуючых натоўпаў... Толькі стук зачыненых прад бацькамі дзвярэй і плач Нованароджанага. І такая слава Божая?
Пазней было напісана ”Gloria Dei homo vivens” – Слава Божая – чалавек, які жыве. “У Ім было жыццё”. Паўната жыцця. Слава Божая не аб’яўляецца гукі гімнаў і воклічы публікі. Слава Божая аб’яўляецца ў паўнаце жыцця. Паўнаце жыцця ў плачу Нованароджанага.
“І з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі” Мы атрымалі ўсё, каб жыць у паўнаце. Каб быць славай Божай. Толькі аднаго трэба. “Жыць з усіх сіл...”
Паводле wiara.pl