Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

3-ая Нядзеля Вялікага Посту – 24 сакавіка 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·       25, Панядзелак — урачыстасць Звеставання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца духоўнае ўсынаўлення дзіцятка, якое знаходзіцца яшчэ пад сэрцам сваёй маці, імя якога ведае Сам Бог. На працягу 9 месяцаў кожны дзень молімся індывідуальна адной таямнічкай св. Ружанца і адпаведнай малітвай у інтэнцыі ненароджанага дзіцятка. Заахвочваем да гэтай ахвярнасці ўсіх нашых вернікаў.

·       30, Субота – дзень свайго нарджэння абыходзіць кс. Ігар Лашук, памятаем аб ім у сваіх малітвах.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·       Прыпамінаем! Што як пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі выбралі: “Дапамагаем бяздомным дзецям Афрыкі ў іх дахарчаванні”. Пры галоўным алтары, выстаўлена скрыня, у якую, на працягу ўсяго Вялікага Посту, збіраем ахвяраванні на патрэбы бедных дзяцей Афрыкі.

·       Прагнем прыпомніць, што рэкалекцыі ў часе Вялікага Посту ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6 і 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы.

·       27 сакавіка (серада) у 18.30 у нашай парафіі ў другім кабінеце адбудзецца чарговая юрыдычная лекцыя па жыллёвых пытаннях, пытаннях права ўласнасці і права карыстання жыллёвым памяшканнем.

Праца кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі разлічана для адмысловай катэгорыі патрабуючых грамадзян (малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сямей, грамадзян, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі).

·       Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце

і якія складалі дэ гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!

Душпастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арганізуе чарговую пілігрымку на Святую Зямлю,

якая пройдзе з 14 па 21 красавіка.

Кошт 660$

 

Святы Пасхальны Трыдуум пілігрымы будуць праводзіць, удзельнічаючы ў літургіі ў тых месцах, дзе падзеі нашага збаўлення адбыліся амаль дзве тысячы гадоў таму. Так, вялікую падзею ўстанаўлення святой Эўхарыстыі яны змогуць перажыць у Вячэрніку, а ў Вялікую пятніцу пройдуць Крыжовым шляхам разам з айцамі францішканцамі па ерузалемскай Via Dolorosa.

Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана літургія будзе цэлебравацца ў базыліцы Гробу Пана.

Пілігрымы наведаюць таксама іншыя месцы, звязаныя з жыццём Езуса Хрыста, сярод якіх Ерузалем, Айн-Карэм, Бэтлеем, Назарэт, Ерыхон, Бэтанію, Галілею, гару Кармэль і Табор, месца Хросту Пана на Ярдане.

Падрабязная праграма пілігрымкі будзе пададзена пазней.

Вылет у Тэль-Авіў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Заяўкі прымаюцца  па тэлефонах:

+375 29 651 85 12 — кс. Раман

 

Распарадак Вялікапостных рэкалекцый на 2019 год
у парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)

Рэкалекцыяніст: кс. Чэслаў Паўлюкевіч

І дзень – 05.04.2019 г. – Пятніца.

18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

ІІ дзень – 06.04.2019 г. – Субота.

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіон Марыі, дапамога душам чысццовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.

16.00 – крыжовы шлях для дзетак.

18.00 – пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

21.00 – рэкалекцыйная навука для моладзі

ІІІ дзень – 07.04.2019 г. - Нядзеля.

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.

11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.

12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

14.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для моладзі.

18.15. – Нешпары

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый)


 

VIII Звычайная нядзеля 3 сакавіка 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

·       4. Панядзелак — успамін св. Казіміра, каралевіча. Дзень імянінаў кс. Казіміра Шыдэлкі. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.

·       6. Серада – папяльцовая серада. Пачатак Вялікага посту. Час асабістай духоўнай працы над сваімі людскімі недахопамі і грахамі. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.

·       7.Чацвер – успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц. Таксама
І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.

·       8. Пятніца – успамін св. Яна Божага, законніка.

·       9. Субота – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля:

Ø Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.

Ø Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.

Ø Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.

Ø Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.30.

·     9. Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя
ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”.

·     Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні!

·     З 25 па 29 сакавіка ў нашым араторыі будуць праходзіць вакацыі з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ад 3 класа і падлеткаў.  Для запісу звяртацца да с. Дар’і або кс. Паўла да 20 сакавіка.

·     На гэтым тыдні для бацькоў і дзяцей, якія рыхтуюцца да першай святой Камуніі, адбудуцца сямейныя катэхэзы ў араторыі. У панядзелак 4 сакавіка - І год падрыхтоўкі. У аўторак 5 сакавіка - ІІ год падрыхтоўкі. Пачатак а 19:00 гадзіне.

 

Калядные наведванні ў парафіі

 Св. Яна Хрысціцеля на 2019 год

 

26.02.2019 - аўторак

Партызанскі пр-т:

Дом 9 кв. 11;

дом 28/1 кв 4;

дом 28/2 кв. 211;

дом 32/3 кв. 76;

 

27.02.2019 – серада

Партызанскі пр-т:

Дом 44 кв. 6

дом 54 кв. 40;

дом 56/2 кв. 28;

дом 62 кв. 1;

дом 89А кв. 53

дом 89Б кв. 29;

дом 145 кв. 27;

 

28.02.2019 – чацвер

вул. Сурыкава:

дом 23 кв. 19;

дом 26 кв.  2;

вул. Кашавога: 

дом 21а кв. 38; дом 33 кв. 23;

 

1.03.2019  пятніца

вул. Філатава:
дом 5а
кв. 59;

вул. Жылуновіча:
дом 12
кв. 12;
дом 26
кв. 2; кв.
8;
дом 47 кв. 43;

 

2.03.2019 - субота

вул. Шчотаўка:
дом 20 кв. 4;

зав. 2-гі Юнацкі, 18;

вул. Айвазоўскага:
дом 35
кв. 2;

вул.Грэкава:
дом 3
кв. 6; дом 4 кв. 41;

 

 

 

Увага!!!

Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску   

  тел. (17) 367 93 86


 

24.02.2019 - VII Звычайная нядзеля

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

·       1, Пт. – І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.

·       2, Сб. – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне ў нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі колаў Жывога Ружанца.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·       Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння склалі і якія складалі да гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

·       Заахвочваем вернікаў прыносіць у святыню з прошлага года вербы, каб пепел з іх падрыхтаваць да пепельнай серады.

·       Вялікі Пост паводле літургічнага каляндара ў гэтым годзе разпачынаецца пепельнай серадой 6 сакавіка.

·       Вялікапостныя рэкалекцым ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6, 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Вельмі просім вернікаў запланаваць свой час і прыняць удзел у рэкалекцыях.

·       Чарговая катэхэза і спатканне для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай святой Камуніі (першы і другі год), адбудзецца ў чацвер 28 лютага а 20:00 гадзіне. 

·       3 сакавіка пасля Святой Імшы а 10:00 гадзіне, запрашаем дзяцей і бацькоў разам прыняць удзел у карнавале па тэме “Краіны свету”. Уваход на свята ў касцюмах, як для дзяцей так і для дарослых. Лепшы “сямейны” касцюм на карнавале атрымае ўзнагароду.  Таксама ў гэты дзень будзе праводіцца конкурс на салодкае “замежнае” печыва. Запрашаем усе сем’і да актыўнага ўдзелу. 

·       З 25 па 29 сакавіка ў нашым араторыі будуць праходзіць вакацыі з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ад 3 класа і падлеткаў.  Для запісу звяртацца да с. Дар’і або да кс. Паўла. Апошні дзень 20 сакавіка.

·       У сакавіку адбудзецца турнір Св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі для моладзі і дарослых, па настольным футболе, дартцу,  настольнаму тэнісу. Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 28 лютага, праз аніматара Дашу Купцову, альбо ў парафіяльным кіоску. Узрост удзельнікаў ад 10 гадоў. Пачатак турніру арганізацыйнай сустрэчай 3 сакавіка а 20.00 гадзіне ў араторыі.

·       Дарагая моладзь: дзесяты, адзінаццаты клас, студэнты і працуючая моладзь! Запрашаем вас 9-10 сакавіка на другое спатканне групы Пошук "Моладзь для моладзі", каб пашукаць свайго месца ў жыцці і паразважаць над шляхам салезіянскай святасці. Запіс у салезіянаў ці ў сясцёр салезіянак. Альбо па тэлефоне +375291223244.

 

Калядные наведванні ў парафіі

 Св. Яна Хрысціцеля  на 2019 год

 

19.02.2019 аўторак

вул. Шышкіна:
дом 15
кв. 9;
дом 17
кв. 6;
 

дом 26 кв. 360; 383;

 

20.02.2019 серада

вул. Искаліева:
дом 10
кв. 61; 
дом 16 кв. 61;

 

21.02.2019 чацвер

вул. Крупскай:
дом 2 кв. 113;

вул. Будзённага:
дом 16
кв. 16;

 

22.02.2019 пятніца

вул. Будзённага:
дом 17
кв. 16;

вул. Шчарбакова:

дом 3 кв. 10; 

вул. Даўгаброцкая:
дом
26 кв. 60;   

 

23.02.2019, Субота

вул. Н. Крупскай:

дом 6А кв. 31;

дом 11 кв. 78;

дом 15 кв. 37;

дом 21 кв. 24;

 

Увага!!!

Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску   

  тел. (17) 367- 93- 86

 

 

6-ая Звычайная Нядзеля – 17.02.2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем
і святкуем:

·     21, Чацвер – успамін  св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла.

·     22, Пятніца — свята катэдры св. Пятра, апостала.

·     23, Субота — успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·     Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння склалі і якія складалі да гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай прыгожай, новай святыні! Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

·     Чарговая катэхэза і спатканне для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай святой Камуніі (першы і другі год), адбудзецца ў чацвер
28 лютага (праз тыдзень) у 20:00. 

·     3 сакавіка пасля Святой Імшы на 10:00 запрашаем дзяцей і бацькоў разам прыняць удзел у карнавале па тэме “Краіны свету”. Уваход на свята ў касцюмах, як для дзяцей так і для дарослых. Лепшы “сямейны” касцюм на карнавале атрымае ўзнагароду.  Таксама
ў гэты дзень будзе праводіцца конкурс на салодкае “замежнае” печыва. Запрашаем усе сем’і да актыўнага ўдзелу. 

·     З 25 па 29 сакавіка ў нашым араторыі будуць праходзіць вакацыі
з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ад 3 класа і падлеткаў.  Для запісу звяртацца да с. Дар’і або кс. Паўла да 20 сакавіка.

·     У сакавіку адбудзецца турнір Св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуньі для моладзі і дарослых, па настольным футболе, дартцу,  настольнаму тэнісу. Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 28 лютага, праз аніматара Дашу Купцову, альбо ў парафіяльным кіоску. Узрост удзельнікаў ад 10 гадоў. Пачатак турніру арганізацыйнай сустрэчай 3 сакавіка а 20.00 гадзіне ў араторыі.

·     Дарагая моладзь: дзесяты, адзінаццаты клас, студэнты і працуючая моладзь! Запрашаем вас 9-10 сакавіка на другое спатканне групы Пошук "Моладзь для моладзі", каб пашукаць свайго месца ў жыцці і паразважаць над шляхам салезіянскай святасці. Запіс у салезіянаў ці ў сясцёр салезіянак. Альбо па тэлефоне +375291223244.


 

 

Калядные наведванні ў парафіі

 Св. Яна Хрысціцеля   2019 года

13.02.2019  серада

вул. Яна Райніса:
дом 1А кв. 62;74; 
дом 1Б
кв.
57;  

дом 7 кв. 8;
дом
11 кв. 10;
дом 21 кв. 19, кв. 35;

 

14.02.2019 - чацвер

вул. Ванеева: 
дом 14
кв. 70;
дом 26
кв. 38;

вул. А. Кашавога: 
дом 21А
кв. 38;
дом 33
кв. 23;

 

15.02.2019 пятніца

вул. Кабушкіна
дом 9 кв. 28;
дом
45 кв. 73А; 163; 204;

дом 78/1 кв. 72; 
дом 78/2 кв. 26;
дом 84 кв. 23;
дом 86 кв15
; 

дом 92  кв. 67;

вул. Куляшова:
дом 54 кв. 2;
дом 76 кв. 5;                

вул. Тухачэўскага :
дом 5
кв. 2;
дом 40
кв. 1;

дом 45 кв. 22; кв. 38;

 

16.02.2019  -  субота

вул. Народная:
дом 4 кв.75; 79;
дом 10 кв. 59; кв 77;

дом 14 кв. 22;
дом 19/2 кв. 16;
дом 22
кв. 60;
дом 24
кв. 41;
дом 45
кв. 80;
дом 52
кв. 13;
дом 53
/2 кв. 66;
дом 58
кв. 14;
дом 60
кв. 4;

 

Увага!!!

Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску   

  тел. (17) 367 93 86

 

5-ая Звычайная Нядзеля - 10.02.2019 года

Згодна  з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем
і святкуем:

·         11, Аўторак – успамін Найсв. Панны Марыі з Люрда, а таксама сусветны дзень хворых. У гэты дзень у нашай святыні а 11.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі ўсіх хворых, у часе якой, хворыя змогуць атрымаць Сакрамэнт намашчэння хворых.

·         14, Чацвер — свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.

·    15, Пятніца – дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·         11, Панядзелак – сестры салезіянкі запрашаюць усіх дзяўчат на чарговае духоўнае спатканне да сябе да дому, па адрасу вул. Пляханава 53, кв. 12. Пачатак спаткання а 19.00 гадзіне.

·         16, Субота – а 17.00 гадзіне, у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя з  душы церпячыя ў чысццу.

·         17, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адары кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі!

·         У наступную нядзелю, 17 лютага а гадзіне 17.00 адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых.  У нашай святыні, пры алтары Маці Божай, знаходзіцца скрыня, у якую можна складаць пытанні на духоўныя тэматыкі, адказы на якія б мы хацелі пачуць на катэхэзах для дарослых. Запрашаем!

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску