Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да: 

сястры  Тэрэсы  (33) 665 82 56

сястры  Дар’і      (29) 704 87 69

22-ая Звычайная Нядзеля  - 1 верасня 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 2. Пн. – прыпадая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Віктара Гайдукевіча. Памятаем аб ім у сваіх малітвах!
  • 3, Аўт. – Успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 5, Чц. – Прыпадая І-ы Чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага так
    і святарскага жыцця.
  • 6, Пт. – Прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі,
    а таксама за грахі ўсяго свету.
  • 7, Сб. – Прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў
    і апеку над намі!

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Сёння разпачынаецца новы навучальны год. Памятаем у сваіх малітвах на працягу ўсяго навучальнага года ўсіх дзяцей, моладзь, настаўнікаў і выхаваўцаў.
  • Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым маладому пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
  • У панядзелак, 2 верасня, запрашаем кожнага маладога чалавека на
    Св. Імшу а 19.00 гадзіне, а таксама на спатканем з радным генеральнага настаяцеля, кс. Фабіо Атардом, які з’яўляецца адказным па справах душпастырства моладзі ў Салезіянскай Кангрэгацыі, каб яшчэ больш сваім досведам і ведамі дапамагчы салезіянскай сям’і ў служэнні маладому чалавеку на Беларусі.
  • 8 верасня – у нядзелю, а 12.00 гадзіне, адбудзецца Св. Імша падзякі за святарскае служэнне ў нашай парафіі кс. Паўлу Шчарбікаму, які ў гэтым годзе праявіў жаданне працягваць сваё дальнейшае навучанне ў Турыне, Італія, а таксама прызначэнне новых абавязкаў пазасталым святарам, якія працуюць у нашай парафіі.
  • 15 верасня – у нядзелю, а 14.00 гадзіне, адбудзецца Ўрачыстая Св. Імша на разпачацце новага навучальнага года для моладзі і студэнтаў. У часе якой адбудзецца ўрачыстае асвячэнне заліковых пасведчанняў, а таксама на прыканцы Св. Імшы будзе магчымасць атрымаць урачыстае благастаўленне. Запрашаем!
  • Разпачаўся запіс на навучанне ангельскай мовы для жадаючых пры нашай парафіі. Дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай капліцы.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Аўторак — успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
  • Серада — успамін св. Пія Х, папы.
  • Чацвер — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
  • Пятніца – св. Ружы Лімскай, панны.
  • Субота — свята св. Барталамея, апостала. Згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ў гэты дзень таксама ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне можна будзе праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў атрымаць урачыстае благаслаўленне. Запрашаем!

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Збліжаецца месяц верасень, пачатак новага навучальнага года.
    1 верасня а00 гадзіне ў нашай сятыні адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў, а таксама дзеці і моладзь змогуць атрымаць урачыстае благаслаўленне на новы навучальны год.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Панядзелак – успамін св. Жанны Франсуазы дэ Шанталь, законніцы.
  • Аўторак – успамін св. Пантыяна, папы, і Гіпаліта, прэзбітэра, мучанікаў.
  • Серада – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.
  • Чацвер

    Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
    Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. У часе Св. Імшаў будзем асвячаць агародніну і плёны зямлі!

  • Пятніца – успамін св. Стэфана Венгерскага, а таксама св. Роха.
  • Субота – а 12.00 гадзіне ў парафіі св. Роха, на Залатой Горцы, адбудзецца адпустовы юбілей з урачытсай Св. Імшой, на які ўсіх вернікаў запрашае пробашч парафіі, кс. Юрый Санько.
  • Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай. Божа адудзяч кожнаму за адкрытасць і ахвярнасць у дапамозе будаўніцтва!

 

  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

 

 Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Пн. – Успамін Св. Марты.
  • Ат. – Успамін Св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая 8-ая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Паўла Шчарбіцкага, салезіяніна. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
  • Ср. – успамін Св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра. Таксама згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ў гэты дзень успамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца ўшанаванне яго рэліквій. Запрашаем  да ўшанавання ўсіх вернікаў!
  • 1 жнівеня. Чц. – успамін Св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.
  • 2 жнівеня. Пт. – Успамін св. Эўзэбія Вэрчэльскага, біскупа і ўспамін Св. Пятра Юльяна Эймарда, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.
  • 3 жнівеня. Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Мацярынскую любоў да кожнага з нас.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
  • Асабліва дзякуем мужчынам з суполкі “Адкрытыя сэрцы”, якія на гэтым тыдні дапамагалі ва ўпарадкаванні будаўляных матэр’ялаў пры нашай будове. Божа адўдзяч кожнаму з іх!

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Пн. – Свята Св. Марыі Магдалены.
  • Аўт. – Свята Св. Брыгіты, заоконніцы, апякункі Еўропы.
  • Ср. – успамін Св. Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень, паводле традыцыі салезіянскай традыцыі ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
  • Чц. – Свята Св. Якуба, апостала, а таксама ўспамін Св. Крыштафа, заступніка ўсіх аўтамабілістаў.
  • Пт. – успамін Св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • У нядзелю 28 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзем асвячаць аўтамабілі і ўсе транспартныя сродкі. Запрашаем і заахвочваем усіх вернікаў скарыстацца з гэтай магчымасці.
  • Выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Пн. – Успамін св. Банавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
  • Аўт. – Успамін Найсв. Панны Марыі з гары Кармэль.
  • Сб. – Успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Ндз. – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адары кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі.
  • Таксама у нядзелю 21 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзем асвячаць аўтамабілі і ўсе транспартныя сродкі. Запрашаем і заахвочваем усіх вернікаў скарыстацца з гэтай магчымасці.
  • Выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

14-ая Звычайная Нядзеля – 7 ліпеня 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • Аўторак – успамін Св. Св. Аўгустына Джао Жонга, прэзбітэра і яго паплечнікаў, мучанікаў.
  • Чацьвер – Свята Св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
  • Субота – успамін Св. Генрыха.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Да аднаго з парафіяльных колаў жывога Ружанца патрэбна адна асоба, якая у духу сваёй ахвярнасці, прагне маліцца кожны дзень адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Просім жадаючых звярнуцца да святароў нашай парафіі.
  • Выказваем усім нашым вернікам вялікую падзяку за дапамогу на гэтым тыдні ў парадкаванні нашай капліцы пасля пажару, а таксама за выкананыя працы пры будове нашай новай Святыні. У панядзелак, 8 ліпеня, а 19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх нашых дабрачынцаў будзе справавацца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
  • Таксама выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

 

23 чэрвеня 2019 г. – Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля

Згодна з літургічным каляндаром на гэты тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • Чацвер - св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла
  • Пятніца — Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

-        Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.

  • Субота — Урачыстасць святых Пятра и Паўла, апосталаў. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраем на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння ва Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, за ўдзел у Эўхарыстычным набажэнстве і прыняцце Св. Камуніі, а таксама памаліўшыся ў інтэнцыі Святога Айца, можна атрымаць поўны адпуст.
  • У нашым парафіяльным кіоску можна запісацца на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў. Першы аўтобус ад’едзе 5 ліпеня а00 гадзіне. Другі аўтобус ад’едзе 6 ліпеня а гадзіне 7.30 раніцы.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у парафіяльным кіоску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі на тэматыку набажэнстваў да Найсв. Сэрца Езуса.
  • Патрабуем да Жывога Ружанца две асобы, якія б разам з іншымі вернікамі гатовыя кожны дзень маліцца адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Жадаючых просім звяртацца ў закрыстыю.
  • З 10 па 19 ліпеня пры нашым араторыі адбудуцца для дзяцей вакацыі з Богам. Заахвочваем бацькоў запісваць дзетак, каб у духоўным настрою, яны змаглі перажыць свой летні адпачынак. З запісам просім калі ласка звяртацца да сястры Дар’і. Таксама дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч!

НЯДЗЕЛЯУрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы – 16.06.2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэты тыдні ўспамінаем
і святкуем:

  • Ср. – Успамін св. Рамуальда, абата
  • Чц. – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстаю
  • Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.

Прыпамінаем! Хто ў гэты дзень не працуе на дзяржаўнай працы,
у абавязку мае ўстрымлівацца ад усялякага роду працаў.

  • Пт. – Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
  • Сб. – Успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа.
  • Ндз. – Усёй нашай парафіяй святкуем Урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, апекуна нашай парафіі. Галоўная адпустовая
    Св. Эўхарыстыя ў нашай парафіі будзе цэлебравацца новавысвенчаным святаром Артурам Ляшнеўскім а 12.00 гадзіне.
    У гэты момант кс. Артур Ляшнеўскі адправіць у нашай парафіі сваю першую Св. Эўхарыстыю і ўдзеліць святарскае прыміцыйнае благаслаўленне. Запрашаем на гэтую прыгожую ўрачыстасць уіх вернікаў і гасцей нашай парафіі. У гэты дзень за набожны ўдзел у адпустовай Эўхарыстыі можна атрымаць поўны адпуст.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • У нядзелю 23 чэрвеня распарадак св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 00 – Св. Імша адпустовая; 19.00.
  • Заахвочваем таксама ўсіх нашых шаноўных жанчын і дзяўчат, на нядзелю 23 чэрвеня, спячы штосьці салодкае, каб пры салодкім пачастунку працягваць дальнейшае святкаванне апекуна нашай парафіі. Салодкае можна ўжо прыносіць у суботу.

Божа адудзяч усім!

  • З 10 па 19 ліпеня пры нашым араторыі адбудуцца для дзяцей вакацыі з Богам. Заахвочваем бацькоў запісваць дзетак, каб
    у духоўным настрою, яны змаглі перажыць свой летні адпачынак.
    З запісам просім калі ласка звяртацца да сястры Дар’і. Таксама дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем моладзь запісвацца на моладзевую евангелізацыйную пілігрымку ў Будслаў. Дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам

і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі сёння, у ІІІ-яю нядзелю месяца, на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч!

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску