Цэнтар Моладзі імя св. Яна Боска
Цэнтр Моладзі
{spoiler title=Расклад працы араторыя}Расклад працы араторыя:
для ўсіх жадаючых дзверы Моладзевага цэнтра адчынены з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00 — у гэтыя дні запрашаем правесці час разам, выпіць гарбаты, пагуляць у спартыўныя і настольныя гульні, скончыць дзень супольнай малітвай і паслухаць традыцыйнае салезіянскае «слоўка на дабранач».
Тэматычныя сустрэчы:
Кожны чацвер і субота — «асабліва» спартыўныя дні: запрашаем хлопцаў на футбол, дзяўчат — пагуляць у разнастайныя настольныя гульні і выпіць гарбаты.
Кожную пятніцу ў 20.00 — час для супольнай ружанцовай малітвы.
Для дзяцей араторый працуе па нядзелях з 11.00.
Паглыбляем веру:
серада, 20.30 — катэхеза для студэнцкай моладзі
Таксама, у адпаведнасці са сваім раскладам, праводзяцца катэхезы для школьнікаў, маладых сем’яў (СМС), дарослых і іншых груп.
Сардэчна запрашаем быць разам! {/spoiler}
{spoiler title=Гісторыя Цэнтра}Цэнтар Моладзі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання былі апрабаваныя розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія уключаюць у сябе розныя кружкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённую працу цэнтра ў якасці спартовай залы, арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францыска Сальскага, законныя сёстры кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Дырэктарам Цэнтра ў дадзены момант з’яўляецца ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Цэнтр функцыянуе пры фінансавай падтрымцы разнастайных ахвярадаўцаў. Цэнтр наведваюць розныя групы дзяцей і моладзі, не толькі парафіяне, але і іншыя.{/spoiler}
{module kmc}
Адбыўся Карнавал!
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
Як вядома, 22 лютага ў нашым моладзевым цэнтры адбывалася нешта незвычайнае, а менавіта Карнавал, які ў гэтым годзе быў падмацаваны тэмай Рэтра.
Цэнтар Моладзі запрашае на "Retro Catholic Party"!
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
22.02 Цэнтар Моладзі запрашае на "Retro Catholic Party"!
Падрабязней: Цэнтар Моладзі запрашае на "Retro Catholic Party"!
«Салодкі» доктар Касцёла частуе блінамі з мёдам
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
24 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначыў успамін святога Францішка Сальскага — апекуна прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, а таксама «салодкага» доктара Касцёла, у дзень успаміну якога традыцыйна асвячаецца мёд. Гэты дзень асаблівы таксама для Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіяне), заснаванага 26 студзеня 1854 г. святым Янам Боскам.
Падрабязней: «Салодкі» доктар Касцёла частуе блінамі з мёдам
Св. Мікалай для Моладзі
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
Святы Мікалай крыху спазніўся (на адзін дзень), але ўсё ж завітаў да нашай парафіі! Увечары 7 снежня а 19-й гадзіне распачалося свята сустрэчы са святым. Моладзь як заўсёды чакала падарункаў, але на гэты раз вырашыла "адплаціць той жа манетай", г.з. падрыхтаваць штосьці для Прыпутніка.
Адкрыццё Цэнтра моладзі
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
У вечары 28 верасня парафіяльны цэнтар моладзі чакала ўрачыстая падзея – традыцыйнае адкрыццё.
Гісторыя Цэнтра Моладзі
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
Цэнтар Моладзі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання былі апрабаваныя розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія уключаюць у сябе розныя кружкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённую працу цэнтра ў якасці спартовай залы, арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францыска Сальскага, законныя сёстры кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Дырэктарам Цэнтра ў дадзены момант з’яўляецца ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Цэнтр функцыянуе пры фінансавай падтрымцы разнастайных ахвярадаўцаў (напрыклад, арганізацыі Renovabis). Цэнтр наведваюць розныя групы дзяцей і моладзі, не толькі парафіяне, але і іншыя.
Латэрэя “Боскалэнд”
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
18 мая адбылася незвычайная падзея для нашага маладзёжнага цэнтру. Такога вы ячшэ не бачылі. Упершыню тут праходзіла дабрачынная латэрэя. Усе сродкі ад гэтай латэрэі пайшлі на летні адпачынак для дзяцей. Сёстры разам з аніматарамі шмат рыхтаваліся, каб свята сапраўды атрымалася незабыўным. Таму кожны ўдзельнік латэрэі зрабіў у гэты дзень адну добрую справу.