Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Цэнтр Моладзі


{spoiler title=Расклад працы араторыя}Расклад працы араторыя:

для ўсіх жадаючых дзверы Моладзевага цэнтра адчынены з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00 — у гэтыя дні запрашаем правесці час разам, выпіць гарбаты, пагуляць у спартыўныя і настольныя гульні, скончыць дзень супольнай малітвай і паслухаць традыцыйнае салезіянскае «слоўка на дабранач».

Тэматычныя сустрэчы:

Кожны чацвер і субота — «асабліва» спартыўныя дні: запрашаем хлопцаў на футбол, дзяўчат — пагуляць у разнастайныя настольныя гульні і выпіць гарбаты.
Кожную пятніцу ў 20.00 — час для супольнай ружанцовай малітвы.
Для дзяцей араторый працуе па нядзелях з 11.00.

Паглыбляем веру:

аўторак, 20.30 — катэхеза для працуючай моладзі
серада, 20.30 — катэхеза для студэнцкай моладзі
Таксама, у адпаведнасці са сваім раскладам, праводзяцца катэхезы для школьнікаў, маладых сем’яў (СМС), дарослых і іншых груп.

Сардэчна запрашаем быць разам! {/spoiler}

{spoiler title=Гісторыя Цэнтра}Цэнтар Моладзі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання былі апрабаваныя розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія уключаюць у сябе розныя кружкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённую працу цэнтра ў якасці спартовай залы, арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францыска Сальскага, законныя сёстры кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Дырэктарам Цэнтра ў дадзены момант з’яўляецца ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Цэнтр функцыянуе пры фінансавай падтрымцы разнастайных ахвярадаўцаў. Цэнтр наведваюць розныя групы дзяцей і моладзі, не толькі парафіяне, але і іншыя.{/spoiler}

{module kmc}

Калі набліжаецца свята Божага Нараджэння, усім, незалежна ад ўзросту, хочацца пабачыць сапраўдныя цуды і адчуць радасць, якую нясе надыходзячы Збаўца. Учора, 6 снежня, усім нашым парафіянам была дадзена магчымасць адчуць сябе як у дзяцінстве, ды яшчэ і атрымаць падарунак, бо  да нас завітаў святы Мікалай.

У межах святкавання 150-годдзя з дня заснавання Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіянаў) 31 кастрычніка 2009 года адбыліся спаборніцтвы па міні-футболу для падлеткаў "Кубак Дона Боска". Удзел прынялі 6 каманд з Мінска і Барысава. Каманда з нашага Цэнтра Моладзі "ФК Савіа-Серабранка" стала пераможцам!

У суботу 26 верасня адбылося адкрыццё моладзевага центра імя Святога Яна Боска на новы працоўны 2009-2010 год.
Пачалося ўсё з Імшы ў капліцы а 18 гадзіне. Пад кіраўніцтвам ксяндза Аляксандра моладзь узносіла свае просьбы да Бога і прасіла аб апецы над дзейнасцю цэнтра і дзіцячага араторыя. 

23 мая парафіяльная каманда па міні-футболе ФК "Савіа Серабранка", скаладзеная з міністрантаў парафіі св. Яна Хрысціцеля і мясцовых хлапцоў, прымала ўдзел у турніры "Хрысціянская Ліга". І заняла ганаровае (але крыўднае) 2-е месца. Шчырыя віншаванні!

       22 сакавіка моладзь з нашай парафіі прымала ўдзел у міні-рэкалекцыях, якія праходілі ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў ў Бараўлянах. Адказныя за гэту сустрэчу былі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB і сястра Вераніка Блізнюк FMA. Яны падрыхтавалі для нас праграму на ўвесь дзень, якая мела назву “Мука Пана Езуса вачыма Яго сведкаў”.      

19 сакавіка ўвечары ў моладзевым цэтры адбылося вельмі цікавае мерапраемства. Як ведаеце, учора была Урачыстасць святога Юзафа, Найчысцейшага Абранніка Дзевы Марыі.

Нягледзячы на тое, што гэтае свецкае свята прыпадае на Вялікі пост, проста не па-хрысціянску было б абмінуць сваёй увагай свята выдатнай паловы чалавецтва! Таму моладзь з нашай парафіі (асабліва, зразумела, хлопцы) пры дапамозе нашых ксяндзоў, падрыхтавалі невялічкую праграму віншаванняў для дзяўчын.

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску