Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Цэнтр Моладзі


{spoiler title=Расклад працы араторыя}Расклад працы араторыя:

для ўсіх жадаючых дзверы Моладзевага цэнтра адчынены з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00 — у гэтыя дні запрашаем правесці час разам, выпіць гарбаты, пагуляць у спартыўныя і настольныя гульні, скончыць дзень супольнай малітвай і паслухаць традыцыйнае салезіянскае «слоўка на дабранач».

Тэматычныя сустрэчы:

Кожны чацвер і субота — «асабліва» спартыўныя дні: запрашаем хлопцаў на футбол, дзяўчат — пагуляць у разнастайныя настольныя гульні і выпіць гарбаты.
Кожную пятніцу ў 20.00 — час для супольнай ружанцовай малітвы.
Для дзяцей араторый працуе па нядзелях з 11.00.

Паглыбляем веру:

аўторак, 20.30 — катэхеза для працуючай моладзі
серада, 20.30 — катэхеза для студэнцкай моладзі
Таксама, у адпаведнасці са сваім раскладам, праводзяцца катэхезы для школьнікаў, маладых сем’яў (СМС), дарослых і іншых груп.

Сардэчна запрашаем быць разам! {/spoiler}

{spoiler title=Гісторыя Цэнтра}Цэнтар Моладзі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання былі апрабаваныя розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія уключаюць у сябе розныя кружкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённую працу цэнтра ў якасці спартовай залы, арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францыска Сальскага, законныя сёстры кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Дырэктарам Цэнтра ў дадзены момант з’яўляецца ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Цэнтр функцыянуе пры фінансавай падтрымцы разнастайных ахвярадаўцаў. Цэнтр наведваюць розныя групы дзяцей і моладзі, не толькі парафіяне, але і іншыя.{/spoiler}

{module kmc}

Дзень нараджэння – гэта падзея, якую ўсе чакаюць і прыход якой прыносіць кожнаму чалавеку шмат радасці і прыемных момантаў. Кожнаму, без выключэнняў, прыемна атрымліваць віншаванні, цёплыя позіркі, шчырыя ўсмешкі і пажаданні ў свой дзень. Менавіта для таго, каб адчуць святочны настрой, мы сабраліся 22 кастрычніка, павіншаваць усіх, хто святкаваў дзень нараджэння летам і восенню.

Асенні вечар суботы 1 кастрычніка 2011 года быў звычайным для каго-заўгодна, але не для салезіянскай моладзі Беларусі. Гэты вечар доўга чакалі, шмат рыхтаваліся, і ўсё менавіта таму, што на гэты дзень была вызначана паважная падзея - урачыстае Адкрыццё Цэнтра Моладзі Імя Св. Яна Боско ў Мінску.

21 траўня а 18:30 у Цэнтры Моладзі адбылася радасная праграма, прысвечаная яго закрыццю на час летняга адпачынку. Аніматары падрыхтавалі, як заўсёды, займальныя конкурсыі цікавыя танцы. Уваходным квітком на свята быў абавязковы добры настрой і што-небудзь смачнае да салодкага сталу, які, дзякуючы прыходзячай моладзі, атрымаўся па-сапраўднаму шчырым.

5 сакавіка а 19 гадзіне ў Цэнтры Моладзі адбыўся карнавал для моладзі пад назвай “Стылягі”. Кожнаму, жадаючаму прыйсці на карнавал, каб добра правесці час, прапанавалася падабраць касцюм, які б адпавядаў выбранай тэме.

29 студзеня абдылося свята ў гонар святога Яна Боско, заснавальніка Таварыства Св. Францыска Сальскага (Салезіянаў), ордэна, да якога адносіцца наша парафія. Урачыстасць распачалася святой Імшой у гонар святога а 19 гадзіне.На свята прыбыло шмат людзей: як моладзь, так і вернікі сталага ўзросту.

Шаноўныя старэйшыя парафіяне!
У нядзелю 31 кастрычніка а 16.00 гадзіне ў Цэнтры Моладзі імя Св. Яна Боско адбудуцца "Вячоркі" – прыемнае парафіяльнае спатканне, падрыхтаванае праз моладзь на знак падзякі ўсім старэйшым.

Шаноўныя Сябры!
Сёлета наш Моладзевы Цэнтр арганізоўвае наступныя Летнія акцыі:
Запрашаем ўсіх жадаўчых далучыцца да нас.
Падрабязную інфармацыю магчама атрымаць у адказных за мерапрыествы.

 

  1. Пілігрымка ў Будслаў - 27.06-02.07.2010 - кс. Аляксандр SDB
  2. Навагрудак - 1-4 клас - 28.06-12.07.2010 - с. Вераніка FMА
  3. Баранавічы - 1-7 клас - 03.07-13.07.2010 - с. Валянціна FMА
  4. Навагрудак - 8-11 клас - 13.07-23.07.2010 - с. Віялета FMA
  5. Канстанцінава - моладзь - 09.07-19.07.2010 - кс. Аляксандр SDB
  6. Міністранты - з 14 гадоў - 13.08-22.08.2010 - дк. Павел Шчарбіцкі SDB

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску