Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Цэнтр Моладзі


{spoiler title=Расклад працы араторыя}Расклад працы араторыя:

для ўсіх жадаючых дзверы Моладзевага цэнтра адчынены з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00 — у гэтыя дні запрашаем правесці час разам, выпіць гарбаты, пагуляць у спартыўныя і настольныя гульні, скончыць дзень супольнай малітвай і паслухаць традыцыйнае салезіянскае «слоўка на дабранач».

Тэматычныя сустрэчы:

Кожны чацвер і субота — «асабліва» спартыўныя дні: запрашаем хлопцаў на футбол, дзяўчат — пагуляць у разнастайныя настольныя гульні і выпіць гарбаты.
Кожную пятніцу ў 20.00 — час для супольнай ружанцовай малітвы.
Для дзяцей араторый працуе па нядзелях з 11.00.

Паглыбляем веру:

аўторак, 20.30 — катэхеза для працуючай моладзі
серада, 20.30 — катэхеза для студэнцкай моладзі
Таксама, у адпаведнасці са сваім раскладам, праводзяцца катэхезы для школьнікаў, маладых сем’яў (СМС), дарослых і іншых груп.

Сардэчна запрашаем быць разам! {/spoiler}

{spoiler title=Гісторыя Цэнтра}Цэнтар Моладзі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання былі апрабаваныя розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія уключаюць у сябе розныя кружкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённую працу цэнтра ў якасці спартовай залы, арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францыска Сальскага, законныя сёстры кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Дырэктарам Цэнтра ў дадзены момант з’яўляецца ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Цэнтр функцыянуе пры фінансавай падтрымцы разнастайных ахвярадаўцаў. Цэнтр наведваюць розныя групы дзяцей і моладзі, не толькі парафіяне, але і іншыя.{/spoiler}

{module kmc}

У суботу ў араторыі св. Дона Боска адбылося свята для моладзі. Асаблівым чынам арганізатары запрашалі тых, хто нарадзіўся зімой і вясной. Праграма вечара была напоўнена цікавымі гульнямі і запальнымі бансамі. 

21-22 лютага мінскі араторый імя св. Яна Боска адчыніў свае дзверы для хлопцаў, якія прагнуць распазнаць сваё пакліканне і бліжэй пазнаёміцца з салезіянскім стылям жыцця. Хлопцы прыехалі на сустрэчу з розных салезіянскіх пляцовак  Беларусі: Дзятлава, Бараўлян, Смаргоні і, канешне, Мінску.

Пятыя Рэальныя гульнi прайшлі ў араторыi св. Яна Боска. З вялiкай рознiцай перамаглi “Чырвоныя”, якiя набралi 125 балаў. Iхняя хуткасць, спрыт i хiтрасць дапамаглi забяспечыць упэуненную перамогу! “Белыя” таксама зарабiлi балы – 15, якiя будуць iм вельмi патрэбнымi у фiнальнай майскай гульнi.

14-га лютага ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска моладзь адсвяткавала карнавал, які традыцыйна ладзіцца ў апошнія дні перад распачаццем Вялікага Паста.

24 мая Касцёл адзначаў свята Марыі Успамогі Хрысціянаў. Асаблівым чынам яго святкавала салезіянская сям’я, заснавальнік якой, св. Ян Боска, лічыў Марыю найлепшай падтрымкай сапраўднага хрысціянскага жыцця. «Кожнага, хто ўваходзіць у дзверы араторыя, Марыя бярэ пад сваю няспынную апеку», — казаў святар сваім выхаванцам. Ксёндз Боска давяраў Марыі кожны свой крок і праслаўляў Яе сваімі дзеяннямі.

18 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ладзіўся Восеньскі кірмаш, падрыхтаваны аніматармі, бацькамі і дзеткамі. Распачалося свята св. Імшой а 10 гадзіне, падчас якой а. Павел Шчарбіцкі SDB запрасіў паразважаць прысутных парафіян аб гатоўнасці кожнага з іх прадстаць перад Хрыстом.

«„Радуйцеся заўсёды ў Пану, і яшчэ кажу: радуйцеся“ (Флп 4, 4). На ўзор выхавацеля Дона Боска прынясём моладзі Евангелле радасці, карыстаючыся педагогікай дабрыні». Пад такім дэвізам 6 кастрычніка 2012 года адбылося адкрыццё на новы навучальны год араторыя «Каталіцкі моладзевы цэнтр імя святога Яна Боска», што ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля, дзе працуе салезіянская сям’я.

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску