Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
{webgallery}

{/webgallery}

 23 мая парафіяльная каманда па міні-футболе ФК "Савіа Серабранка", скаладзеная з міністрантаў парафіі св. Яна Хрысціцеля і мясцовых хлапцоў, прымала ўдзел у турніры "Хрысціянская Ліга". І заняла ганаровае (але крыўднае) 2-е месца. Шчырыя віншаванні!

{webgallery}

{/webgallery}

Дарэчы, каманда ўжо 2 гады трэніруецца ў парафіяльным цэнтры Моладзі імя св. Яна Боска пад пільным кіраўніцтвам У. Зарэцкага і А. Перадкова. Раней хлапцы таксама прымалі ўдзел у спаборніцтвах у г. Смаргоні, дзе прайгралі саставу мясцовай парафіяльнай каманды.

Нагадваем, што ў суботу 6 чэрвеня а 12-й гадзіне на стадыёне "ФАК-Серабранка" адбудзецца турнір па міні-футболе "Кубак Дона Боска", на якім сярод іншых каманд будзе прысутнічаць і ФК "Савіа Серабранка". Заахвочваем прыйсці і падтрымаць нашых хлапцоў! 

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з турніру.

Апошнія аднаўленні раздзела: Цэнтар Моладзі

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску