Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Дзіцячы Араторый


 Да заканчэння вучэбнага года засталося ужо не так шмат часу, вялікая колькасць школьнікаў, дзетак і моладзі з вялікай ахвотай чакаюць летняга адпачынку, сонечных і цёплых дзён. Канікулы – вось гэтае чароўнае слова, якое нікога не застаўляе абыякавым. Вясновыя канікулы – гэта таксама прыемная  магчымасць адпачыць перад апошняй чвэрцю, набрацца сіл, каб належным чынам выканаць свае абавязкі і пасля, скончыўшы чарговы вучэбны год, адправіцца на летні адпачынак.

3 сакавіка ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылося свята для дзяцей. Прысвечана яно было 23 лютаму і 8 сакавіка. Свята распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Святар заклікаў прысутных да паглыблення веры менавіта праз учынкі, бо вера без учынкаў — мёртвая.

Не паспела распачацца трэцяя навучальная чвэрць, як амаль усе школьнікі з нецярпеннем чакалі наступных канікул. І, вось, з 26 па 31 сакавіка Араторый св. Яна Боско адчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых карысна правесці так доўгачаканы адпачынак.

У гэтую нядзелю 19 лютага пасля дзіцячай святой Імшы дзеткі і іх бацькі ўдзельнічалі ў святочным карнавале. Тэматыкай карнавала, як і моладзевым варыянце быў неверагодныя  мультыплікацыйны свет.

Нядзеля, 4 снежня 2011 года. Гэты дзень асаблівым чынам чакалі дзеці з парафіі Яна Хрысціцеля. Усе добра памяталі, што на пачатку зімы, як заўсёды, Араторый наведвае незвычайны госць - святы Мікалай. У гэтым годзе свята Св. Мікалая мела яшчэ адну разынку: менавіта св. Мікалай павінен быў падвесці вынікі конкурса "Малюем будучы касцёл!", які на працягу месяца праводзіўся ў парафіі.

Канікулы - самы доўгачаканы час для ўсіх школьнікаў!

31 кастрычніка наш дзіцячы Араторый адчыніў свае дзверы для ўсіх, хто жадаў добра і карысна правесці свае восеньскія канікулы. Пад час гэтых канікул разам з сястрой Люцыяй і аніматарамі дзеці мелі магчымасць не толькі пагуляць у розныя сумесныя гульні, але і даведацца аб чымсьці новым.

Даражэнькія дзеткі і іх паважаныя бацькі! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе дзіцячага малюнка "Малюем будучы Касцёл!", які праводзіцца парафіяй Св. Яна Хрысціцеля.

Конкурс уяўляе сабой збор малюнкаў дзетак з нашай парафіі, на якіх намаляваны  будучы касцёл св. Яна Хрысціцеля разам з сям'ёю побач з ім, такім як дзеткі сабе яго ўяўляюць. Фармат малюнкаў выключна вольны, галоўнае – вашая фантазія!

Урачыстае Адкрыццё Дзіцячага АраторыяСёння, 18 верасня, адбылося так доўгачаканае дзеткамі з нашай парафіі свята - адкрыццё дзіцячага Араторыя на новы навучальны год.

Апошнія аднаўленні раздзела: Дзіцячы Араторый

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску