Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Дзіцячы Араторый

 У восьмы дзень мы паглядзелі праз прызму формулы святасці і тэм папярэдніх дзён на нашу школу. Дакладна тэма сённяшнага дня гучала наступным чынам: "Я іду ў школу!"

 У сёмы дзень нашага адпачынку мы разважалі над тым, што неабходна шанаваць маму і тату. У казанні кс. Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу на тое, што ад кожнага дзіцяці залежыць, ці стануць яго бацькі святымі. Бо вельмі важным з'яўляецца тое, як мы ставімся да сваіх бацькоў - ці дапамагаем ім, ці молімся за іх, ці ўмеем дзякаваць за іх клопат пра нас.

 Адпачнуўшы падчас выходных, удзельнікі лагера зноў сабраліся разам на ранішняй св.Імшы, каб падзякаваць Богу за дар часу, які кожны з нас мае. Сёння мы разважалі аб тым, што святым быць нескладана. Асэнсаваць гэта нам дапамагла сцэнка, падрыхтаваная аніматарамі і памочнікамі аніматараў, у якой кс. Боско падзяліўся з Дамінікам Савіо формулай святасці. 

Пяты дзень лагера быў незвычайным, бо мы крыху адыйшлі ад ужо звыклага расклада дня і накіраваліся ў аквапарк. Ну а там кожны адшукаў сабе горку па душы!Laughing

 Але, негледзячы на такі цікавы элемент праграмы, як аквапарк, мы не забыліся пра тэму нашага дня - "Марыя, я аддаю Табе сваё сэрца!" Таму, вярнуўшыся ў араторый, мы паразважалі пра чысціню нашых думак, нашай мовы, нашых вачэй і нашых учынкаў. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB прыпомніў дзеткам, што вельмі важна заўсёды прасіць аб заступніцтве Панну Марыю, бо яна з'яўляецца Маці для кожнага з нас.

 Падчас чацвёртага дня ўдзельнікі лагера разважалі над тым, што кожнаму чалавеку неабходна быць адважным. Бо, калі мы, напрыклад, не пасаромеемся і з адвагай зробім заўвагу чалавеку, які сябе дрэнна паводзіць, мы зможам яму дапамагчы перагледзець свае паводзіны. Адвага таксама неабходна ў вызнаванні нашай веры.

 Падчас сённяшняга дня дзеткі разам з арганізатарамі лагера разважалі над тым, што неабходна ўмець сказаць "не" граху. У мінулыя дні мы казалі аб тым, што кожны з нас з'яўляецца добрым матэрыялам, але калі мы будзем ісці па шляху злога, падпарадкоўвацца граху, гэтая матэрыя стане нягоднай. 

Падчас другога дня канікул удзельнікі лагера разважалі над тым, што кожны чалавек з'яўляецца добрым матэрыялам. І ад кожнага маладога чалавека залежыць, ці зможа ён стаць па-сапраўднаму добрым. Вельмі важна звяртаць увагу на развіццё сваёй волі, на працу над сабой, на нашых сяброў, якія могуць дапамагчы нам ісці да Неба, ці, наадварот, цягнуць нас да зямнога. Таксама сёння мы разважалі над тым, што кожны з нас, ад самага маленькага да самага старэйшага, з'яўляецца вельмі важным у вачах Бога. Для кожнага з нас наш Нябесны айцец падрыхтаваў асабісты план і праз кожнага Ён дакранаецца да іншых людзей.

14 ліпеня ў араторыі імя св.Яна Боско пры нашай парафіі распачаліся канікулы з Богам для дзетак ад 6 да 14 год. Сёлета падчас канікул юныя вернікі разглядаюць прыклад св.Дамініка Савіо; "Да неба разам са св.Дамінікам Савіо" - так гучыць дэвіз лагера.

У першы дзень двухтыднёвых аратарыйных канікул шмат увагі было нададзена на знаёмства са св.Дамінікам, а таксама на асабістае знаёмства ўдзельнікаў лагера паміж сабой.    

Апошнія аднаўленні раздзела: Дзіцячы Араторый

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску