Рада усходняй Акругі
- Катэгорыя: Навіны
12-13 лістапада наш пробашч кс. Ігар Лашук, які з верасня прызначаны Радцам Інспектара "Усходняй акругі таварыства св. Францыска Сальскага (салезіянаў)", удзельнічаў у паседжанні Рады Усходняй Акругі у Маскве, дзе разглядаліся пытанні з жыцця салезіянаў на Беларусі.
Дзень духоўных сустрэч у Мінску
- Катэгорыя: Навіны
11 лістапада 2008 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбылася сустрэча святароў і сясцёр законных Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. «Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў жыцці пакліканых да святарскага і манаскага служэння» — такою была тэма канферэнцыі, якую прамовіў дзекан Магілёўскага дэканату ксёндз Раман Факсінскі.
Падзяка кс. Аляксандру
- Катэгорыя: Навіны
Шчыра дзякуем ксяндзу Аляксандру Яшэўскаму SDB за яго ахвярнае служэнне ў нашай парафіі на працягу 3 год. 7 лістапада ён ад'ехаў у Рым, дзе працягне вучобу, будзе пісаць навуковую працу. Няхай Пан Бог усемагутны і Марыя Успамога Хрысціянаў дапамогуць яму ў нялёгкай працы, напоўняюць ксяндза Аляксандра Мудрасццю і Любоўю. Памятаем пра яго ў нашых малітвах і спадзяемся на сустрэчу.
Чарговая перамога ксяндза Ігара
- Катэгорыя: Навіны
1 лістапада 2008 у невялічкую вёску Макашы Нясвіжскага раёну Мінскай вобласьці прыйшло сапраўднае свята...
Сустрэчы групы «Ананімных алкаголікаў» у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
У мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцела (Серабранкаўскі дэканат) арганізоўваецца група «Ананімных алкаголікаў». Сустрэчы адбываюцца ў аўторак і чацвер у 18.00 у будынку маладзевага цэнтра імя святога Яна Боско (вул. Пляханава, 28, корпус 1).