Прагляд фільма для дзяцей
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
1 сакавіка ў першы вясенні дзень у дзіцячым араторыі быў арганізаваны паказ кінафільма. Усе, хто прыйшоў на сеанс, дакладна не ведалі, які фільм і пра што ён будзе.
“Песні Жальбы”
- Катэгорыя: Навіны
Шчыра заахвочваем прыняць удзел у малітве “Песні Жальбы”, асаблівым вялікапосным набажэнстве, якія звычайна спяваюцца на каленях пры выстаўленым Найсвяцешым Сакраманце. У нашай парафіі "Песні Жальбы" спяваюцца кожную нядзелю:
- пасля святой Імшы на 8.30 па польску,
- пасля святой Імшы на 10.00 па-беларуску,
- і перад св. Імшой для моладзі а 13 гадзіне,
можам гэтую малітву, як дадатковую малітву практыкаваць кожны дзень дома.
Разважанне напярэдадні Вялікага посту...
- Катэгорыя: Навіны
Распачынаеш сёння Вялікі пост. Гэта час навяртання і духоўнай адновы. Якім будзе гэты час для цябе?
Што ты ахвяруеш Богу? Ці гэта будуць чарговыя сорак дзен твайго жыцця? Ці сорак дзен працы над сабою? Адзін дзень ужо амаль што скончыўся. Якім ён быў ведаеш толькі ты і Бог.
Якім будуць наступныя – залежыць ад цябе. Вырашы гэта сення. Зараз.
Не марудзь! Ен не марудзіў, калі пайшоў на крыж за цябе...
25 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачнецца Вялікі пост
- Катэгорыя: Навіны
{popin}Папяльцовая серада — дзень, якім у Каталіцкім Касцёле распачынаецца перыяд Вялікага посту або саракадзённага пакаяння, — прыпадае ў гэтым годзе на 25 лютага. Перыяд Вялікага посту з’яўляецца часам аднаўлення і ўзрастання жыцця ў Духу Святым.
Падрабязней: 25 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачнецца Вялікі пост
Дзень духоўных сустрэч душпастыраў у Мінску
- Катэгорыя: Навіны
24 лютага 2009 г. у мінскім касцёле Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбыўся дзень духоўных сустрэч душпастыраў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.