ІІ НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА 2 СТУДЗЕНЯ 2022 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 3 студзеня, панядзелак - успамін Найсвяцейшага Імя Езуса, а таксама дзень нараджэння арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем пра яго ў сваіх малітвах!
- 6 студзеня, чацвер - Урачыстасць Аб’яўлення Пана, альбо Тры Каралі. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. У часе кожнай Святой Імшы будзем благаслаўляць крэду, кадзіла і ваду. Кадзіла можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 7 студзеня, пятніца - І-ая Пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 9 студзеня ў 16.30 запрашпем усіх ў араторый св. Яна Боско на святочны канцэрт “Радасная Вестка”, каб разам працягваць святкаваць свята Божага Нараджэння.
- Падчас Адвэнту ўсёй нашай парафія мы збіралі сродкі на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы нашай новай святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці і адкрытасці было сабрана: 8 367 руб. 24 кап., 306$.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
РАЗПАРАДАК СВЯТЫХ ІМШАЎ
- Катэгорыя: Аб'явы
31 СНЕЖНЯ 2021 г. – ПЯТНІЦА
- 8 00 – св. Імша
- 19 00 – св. Імша
- 23 00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
1 СТУДЗЕНЯ 2022 г. – СУБОТА
- 8 00 – св. Імша
- 11 00 – св. Імша
- 19 00 – св. Імша
2 СТУДЗЕНЯ 2022 Г. – НЯДЗЕЛЯ
- 8 00 – св. Імша
- 10 00 – св. Імша
- 12 00 – св . Імша
- 19 00 – св. Імша
НЯДЗЕЛЯ, СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА - 26 СНЕЖНЯ 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 27 снежня, панядзелак – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Згодна з традыцыяй у гэты дзень можна прынесці віно да благаслаўлення.
- 28 снежня, аўторак – свята святых Немаўлят, мучанікаў.
- 29 снежня, серада – успамін св. Томаса Бэкета, біскупа і мучаніка.
- 31 снежня, пятніца – успамін св. Сільвэстра І, папы.
У гэты дзень таксама прыпадае заканчэнне 2021 года. З гэтай нагоды ў 23.00 у нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі ў 2021 годзе, перапрашаць за нашыя знявагі і прасіць аб патрэбныя ласкі на 2022 год. Скрыня, ў якую вернікі могуць складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, будзе знаходзіцца пры яслях, у капліцы.
А поўначы запрашаем усіх вернікаў разам распачаць Новы 2022 год праз удзел у Святой Імшы. У гэты дзень за прачытанне гімну “Цябе Бога праслаўляем”, як падзяка Богу за атрыманыя ласкі, можна атрымаць поўны адпуст.
- 1 студзеня, субота – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы: 8.00; 11.00; 19.00. Вернікі маюць абавязак пряняць удзел ў святой Імшы, а таксама ўстрымлівацца ад неабавязковых працаў. У гэты дзень за прачытанне гімну да Духа Св. можна атрымаць поўны адпуст.
Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Св. Імша ў інтэнцыі колаў Жывога Ружанца будзе справавацца ў 19.00. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 6 студзеня, чацвер – урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень благаслаўляем ваду, кадзідла і крэду. У нашым парафіяльным кіёску можна будзе набыць кадзідла для асвячэння.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да свята Божага Нараджэння. Божа адудзяч!
- Таксама дзякуем ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ
- Катэгорыя: Аб'явы
IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ – 19 СНЕЖНЯ 2021 ГОДА
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 24 снежня, пятніца – Св. Імшы:
- Раратняя св. Імша ў 6 55
- св. Імша Вігілійная ў 22 00 (св. Імша адначасова будзе адпраўляцца як у новай святыні, так і ў нашай капліцы)
- Св. Імша Пастэрка ў 24.00 (св. Імша адначасова будзе адпраўляцца як у новай святыні, так і ў нашай капліцы)
- 25 снежня, субота - Урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00. У 19.00 гадзін Св. Імшы не будзе.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сення ў 20.15 адбудзецца чарговая сустрэча для мужчын. На сустрэчу запрашаем у клас нумар 2, будынак нашай капліцы.
- Сёння моладзь з каталіцкіх супольнасцяў даставіла Бэтлеемскі агонь у нашу парафію. Агонь можна набываць да 26 снежня як у парафіяльнай капліцы, так і ў новай святыні.
- У панядзелак, 20 снежня, запрашаем мужчын і хлоцаў на 20.00 гадзіну дапамагчы ўсталяваць святочную дэкарацыю ў святыні, а таксама звонку яе.
- У аўторак, 21 снежня, з самой раніцы, запрашаем жанчын і дзяўчат, дапамагчы ўпрыгожыць ёлкі на Свята Божага Нараджэння. Божа адўдзяч кожнаму за дапамогу і ахвярнасць!
- 21 снежня ў аўторак на 18.00 запрашаем членаў апостальства дапамогі душам чысцовым і апостальства Маці Божай Патронкі добрай смерці на аплатковую сустрэчу. Сустрэча адбудзецца ў капліцы.
- 26 снежня ў нядзелю пасля Імшы на 10.00 дзеткі нашай парафіі пакажуць калядную сцэнку. Запрашаем да прагляду.
- Запрашаем дзяцей ад 2 класа і вышэй у лагер з 27 па 29 снежня на базе араторыя. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. За больш дакладнай інфармацыяй просім калі ласка звяртацца да кс. Алега.
- Прыпамінаем: для дзяцей і моладзi нашай парафіі завяршаецца конкурс на прыгажэйшы раратнi лiхтарык, з якімі запрашаем прыходзіць на Раратнія Св. Імшы. Конкурс лiхтарыкаў завяршаецца 23 снежня. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
- Памятаем пра пастанову на час Адвэнту для ўсёй нашай парафіі: збіраем сродкі на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы ў новай святыні. Скрыня для ахвяраў знаходзіцца з левага боку ад галоўнага алтара нашай святыні. Сродкі будзем збіраць да 26 снежня ўключна!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя”, літургічныя каляндары на новы 2022 год, аплаткі і сена для надыходзячага свята Божага Нараджэння.
Таксама пры выхадзе з нашай святыні можна набыць святочныя ўпрыгожванні, зробленыя нашыми парафіянамі, ахвяры з якіх пойдуць на завяршэнне рамонтных прац у нашым моладзевым цэнтры. Заахвочваем усіх быць адкрытымі і ахвярнымі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
- Катэгорыя: Аб'явы
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ
Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
3 – 5 снежня 2021 г.
І дзень 3 СНЕЖНЯ - ПЯТНІЦА
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (пачатак рэкалекцый)
20.30 навука для сем’яў
ІІ дзень 4 СНЕЖНЯ - СУБОТА
7.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)
10.00 Св. Імша з навукай для групаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве, Апостальства дапамогі душам чысцовым.
17.30 Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх.
20.30 Навука для моладзі + адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
ІІІ дзень 5 СНЕЖНЯ – НЯДЗЕЛЯ
8.00 Св. Імша на польскай мове з агульнай навукай для ўсіх
10.00 Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў
12.00 Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх
17.30 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту – Адарацыя – на заканченне Нешпары
19.00 Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)